Абаненты А1 у роўмінгу ў Расіі змогуць бясплатна прымаць уваходныя выклікі | Навiны | Пра кампанію

Абаненты А1 у роўмінгу ў Расіі змогуць бясплатна прымаць уваходныя выклікі

З 1 красавіка 2022 года абаненты А1, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, змогуць прымаць уваходныя выклікі па мабільнай сувязі без спагнання платы.

 

Карыстальнікі ўсіх тарыфных планаў А1, якія прадугледжваюць магчымасць падключэння паслугі "Міжнародны роўмінг", атрымаюць пакет бясплатных хвілін уваходных выклікаў у памеры 10 хвілін у дзень, але не больш за 40 хвілін у месяц. Карыстацца дадзеным пакетам змогуць і абаненты А1, у якіх падключаны любы з даступных у РФ галасавых пакетаў ("Роўмінг 60 мін. + 40 SMS (РФ)" і "Роўмінг 120 мін. + 60 SMS (РФ)"), а таксама карыстальнікі тарыфнага плана "Без пераплат".

 

Новыя ўмовы аказання паслуг галасавой сувязі ў роўмінгу будуць прымяняцца аўтаматычна незалежна ад сеткі расійскага аператара, у якой абанент A1 зарэгіструе сваю мабільную прыладу. Тарыфікацыя ўваходных выклікаў звыш пакета бясплатных хвілін і выходных выклікаў у роўмінгу застанецца без змен.