Абаненты ўсіх беларускіх аператараў цяпер могуць аддалена перанесці нумар у сетку А1 у дадатку «Мой А1» | Навiны | Пра кампанію

Абаненты ўсіх беларускіх аператараў цяпер могуць аддалена перанесці нумар у сетку А1 у дадатку «Мой А1»

Кампанія А1 дала абанентам іншых аператараў магчымасць перанесці нумар у сваю сетку ў дадатку «Мой А1» – як з дапамогай традыцыйнай SIM-карты, так і праз eSIM на прыладах, якія падтрымліваюць гэту тэхналогію.

 

Для пераносу нумара ў сетку «А1» цяпер не абавязкова звяртацца ў крамы кампаніі ці аўтарызавацца ў асабістым кабінеце – дастаткова зайсці ў мабільны дадатак «Мой А1», даступны для бясплатнага спампавання ў App Store і Play Market, і выбраць у меню адпаведную паслугу.

 

Магчымасць аддалена перанесці нумар у сетку А1 праз «Мой А1» будзе зручная для абанентаў, якія карыстаюцца смартфонамі з падтрымкай eSIM: у гэтым выпадку ім трэба толькі спампаваць і паставіць дадатак. Калі ж прылада не падтрымлівае дадзенай тэхналогіі, кліент можа купіць у крамах партнёраў камплект «SIM-to-go» з SIM-картай А1 і пачатковым балансам 5 рублёў, а потым самастойна актываваць яго ў рэжыме анлайн. У працэсе пераносу нумара ў дадатку «Мой А1» кліенту трэба будзе выбраць любы з даступных тарыфных планаў: «Без Ліміту» «Камфорт S/M/L», «Стартавы», lemon Z/Y/X, «Анлім XS», «Раздавай Wi-Fi 30/75/Pro».

 

Самастойны перанос нумара з выкарыстаннем «SIM-to-go» складаецца ўсяго з некалькіх крокаў, якія паслядоўна прапануюцца ў дадатку «Мой А1»:

  • на старонцы ўваходу ў дадатак ці на ўкладцы «Профіль» выбраць раздзел «Перанос нумара ў А1»
  • выбраць «SIM-to-go»
  • адсканаваць штрых-код, які пазначаны на SIM-карце
  • выбраць тарыфны план з даступных для падключэння
  • адсканаваць пашпарт, паслядоўна выконваючы прапанаваныя крокі
  • прайсці верыфікацыю па распазнаванні твару
  • паставіць электронны подпіс на рэгістрацыйнай форме
  • дачакацца push-апавяшчэння пра паспяховую актывацыю

А для пераносу нумара на eSIM спатрэбіцца:

  • на старонцы ўваходу ў дадатак ці на ўкладцы «Профіль» выбраць раздзел «Перанос нумара ў А1»
  • выбраць «eSIM»
  • выбраць тарыфны план з даступных для падключэння
  • адсканаваць пашпарт, паслядоўна выконваючы прапанаваныя крокі
  • прайсці верыфікацыю па распазнаванні твару
  • паставіць электронны подпіс на рэгістрацыйнай форме
  • пасля пацвярджэння магчымасці ажыццяўлення працэдуры, унесці мінімальную перадаплату з дапамогай банкаўскай карты
  • пацвердзіць устаноўку eSIM

 

Усе даныя перадаюцца ў зашыфраваным выглядзе, а запаўненне заявы займае не больш за 7 хвілін. Цалкам працэдуры па пераносе нумара ажыццяўляецца на працягу 24 гадзін.

 

Змяніць абраны тарыфны план, падключыць розныя дадатковыя паслугі, сачыць за балансам асабовага рахунка, падключыць дадатковыя нумары адразу на eSIM пасля можна, таксама не наведваючы офіса А1: у дадатку «Мой А1» даступныя ўсе неабходныя функцыі для кіравання сваімі нумарамі і магчымасцямі абранага тарыфу.

 

Паслуга аддаленага пераносу нумара ў сетку А1 прадастаўляецца толькі паўналетнім грамадзянам Рэспублікі Беларусь, у якіх няма ніякіх абавязацельстваў на баку бягучага аператара. Таксама важна, каб з моманту апошняга пераносу нумара прайшло больш за 90 дзён.

 

У сувязі з даданнем новага функцыяналу ў працэс аддаленага падключэння да сеткі А1 з 25 жніўня 2021 года ў «Парадак аддаленага падключэння да сеткі А1» унесены дапаўненні. З абноўленай рэдакцыяй парадку можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.