Актыўныя трэніроўкі і TikTok-чэленджы: футбольны клуб «А1 Юніёр» правядзе Дзень адчыненых дзвярэй на «Дынама» | Навiны | Пра кампанію

Актыўныя трэніроўкі і TikTok-чэленджы: футбольны клуб «А1 Юніёр» правядзе Дзень адчыненых дзвярэй на «Дынама»

ESG / Аб кампаніі

27 жніўня дзіцячы футбольны клуб «А1 Юніёр» правядзе Дзень адчыненых дзвярэй на стадыёне «Дынама». Паўдзельнічаць у ім могуць хлопчыкі і дзяўчынкі ад 5 да 15 гадоў – бясплатна, але па папярэдняй рэгістрацыі. У праграме – футбольныя забавы, сустрэчы з блогерамі, квізы, розыгрышы і многае іншае. Стадыён пачне прымаць гасцей з 10:00, а з 11:00 да 14:00 на полі запрацуюць пляцоўкі для трэніроўкі гульцоў рознага ўзросту.

 

«А1 Юніёр» штогод праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй для юных фанатаў футбола і іх бацькоў, каб прыцягнуць як мага больш дзяцей да заняткаў спортам. Традыцыйна на стадыёне з 10:00 да 14:00 будуць працаваць асобныя пляцоўкі для размінкі і трэніроўкі гульцоў 5-9 гадоў, а таксама 10-15 гадоў – усё пад кантролем трэнераў клуба. Удзельнікам неабходна ўзяць з сабой зменны спартыўны абутак – красоўкі або шыпоўкі, але не бутсы. Вопыт і навыкі гульні ў футбол значэння не маюць.

 

Усе госці мерапрыемства змогуць знайсці цікавыя актыўнасці на свой густ. Акрамя заняткаў з трэнерамі, на пляцоўцы будзе абсталявана TikTok-арэна, дзе кожны зможа прыняць удзел у футбольных чэленджах, пагутарыць з папулярнымі блогерамі і зняць эфектны ролік.

Усе відэа, апублікаваныя 27 жніўня ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #A1JChallenge, аўтаматычна ўдзельнічаюць у конкурсе «А1 Юніёр», а відэа, якія набралі больш за ўсё праглядаў, будуць трансліравацца на вялікім экране ў TikTok-арэне стадыёна «Дынама». Аўтары першых трох відэа з максімальнай колькасцю праглядаў атрымаюць дадатковыя сувеніры ад клуба.

 

Таксама гасцей чакае турнір па FIFA на вялікім экране, VR-футбол, пляцоўка для гульні Just Dance і інтэрактыўная фотазона. У якасці спецыяльных гасцей на Дзень адчыненых дзвярэй запрошаны папулярныя блогеры. Акрамя таго, усіх удзельнікаў мерапрыемства чакаюць сюрпрызы ад клуба «А1 Юніёр».

 

«А1 Юніёр» – дзіцячы футбольны клуб, у якім займаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў. Трэнеры падбіраюць для дзяцей самыя эфектыўныя практыкаванні і рыхтуюць гульцоў, якія могуць упэўнена выступаць на самым высокім узроўні. З 2019 года клуб развіваецца пры падтрымцы кампаніі А1. Заняткі праходзяць у Мінску на базе спартыўных устаноў і ўстаноў адукацыі. У тым ліку ў раёнах станцый метро «Плошча Якуба Коласа», «Спартыўная», «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў», «Каменная Горка», «Кунцаўшчына», «Плошча Перамогі» і «Няміга». Таксама працуюць групы ў мікрараёне Лябяжы.