Apple MacBook Air 15 і 13 з чыпам М3 ужо ў продажы ў A1 | Навiны | Пра кампанію

Apple MacBook Air 15 і 13 з чыпам М3 ужо ў продажы ў A1

Прылады

У A1 пашырыўся асартымент прылад ад Apple: так, у продаж паступілі новыя мадэлі MacBook Air на працэсары M3 – гэта MacBook Air 15 і MacBook Air 13. Магутныя і стыльныя, яны стануць ідэальным выбарам для тых, хто шукае прадукцыйнасць у кампактным корпусе.

 

Набыць навінкі можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку або крэдыт на выгадных умовах.

 

Абедзве мадэлі захавалі фірменны мінімалізм Apple – яны звышлёгкія і маюць таўшчыню меней за палову цалі. Ноўтбукі аснашчаныя самым новым працэсарам M3, які забяспечвае да 15% прыросту прадукцыйнасці ў параўнанні з папярэднім пакаленнем і спрыяе павелічэнню часу работы ад батарэі да 18 гадзін. Гэта можна асабліва заўважыць пры рабоце ў рэжыме шматзадачнасці з праграмамі для рэдагавання фота і відэа, а таксама ў гульнях.

 

З сістэмай Apple Intelligence ноўтбукі лёгка і без намаганняў выконваюць самыя розныя задачы: ад работы з графікай і відэа да творчых праектаў. Убудаваны ШІ аналізуе працу MacBook і аўтаматычна аптымізуе яго для найлепшых вынікаў.

 

Навінкі пацешаць дысплэем Liquid Retina з падтрымкай да 1 мільярда колераў і тэхналогіяй True Tone, што робіць іх ідэальнымі для тых, хто шануе дэталізацыю і дакладнасць перадачы колераў. Апроч таго, MacBook Air аснашчаны зручнай і ціхай клавіятурай Magic Keyboard з падсветкай і поўнаразмернымі функцыянальнымі клавішамі. А функцыя Touch ID дазволіць бяспечна і імгненна разблакіраваць прыладу або ўваходзіць ў праграмы адным дотыкам пальца.

 

MacBook Air 15 – гэта ноўтбук з буйнейшым экранам, які падыходзіць для тых, хто любіць працаваць з графікай, глядзець відэа або выконваць некалькі задач адначасова. Яго 15,3-цалёвы дысплэй перадае яркія і насычаныя колеры.

 

MacBook Air 13 – больш кампактная версія, ідэальна адпаведная для тых, хто заўсёды рухаецца. З 13,6-цалёвым дысплэем ён ідэальны для вучобы, працы і забаў у дарозе дзякуючы кампактнасці і мабільнасці.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.  

Прома-прапановы