Беларуская асацыяцыя камп’ютарнага спорту сумесна з VOKA і Betera арганізуюць пабстомп The International 11 у кінатэатрах краіны | Навiны | Пра кампанію

Беларуская асацыяцыя камп’ютарнага спорту сумесна з VOKA і Betera арганізуюць пабстомп The International 11 у кінатэатрах краіны

Архіў закупак

Беларуская асацыяцыя камп’ютарнага спорту сумесна з VOKA і А1 падаруе ўсім фанатам Dota 2 магчымасць акунуцца ў атмасферу The International 11. 30 кастрычніка кіназалы сеткі Silver Screen і mooon у Мінску і Гродна ператворацца ў грандыёзны пабстомп з паказам афіцыйнай трансляцыі на рускай мове, госці якога змогуць сачыць за ходам фінальных паядынкаў турніру на вялікім экране. Акрамя таго, іх чакаюць конкурсы, прызы, а таксама забаўляльная праграма ад генеральнага партнёра паказу – кампаніі Betera.

 

Гэта ўжо не першы пабстомп, які Беларуская асацыяцыя камп’ютарнага спорту, VOKA і А1 арганізуюць у кінатэатрах сеткі Silver Screen і mooon для прыхільнікаў Dota 2 і The International. Аднак у гэтым годзе падзея ўпершыню будзе трансліравацца адразу ва ўсіх кінатэатрах сеткі: у Мінску – у VOKA CINEMA by Silver Screen у ТРЦ Dana Mall (вул. Пятра Мсціслаўца, 11, 3 паверх), Silver Screen у ТРЦ ArenaCity (пр-т Пераможцаў, 84, 2-4 паверх), mooon у ТРЦ Palazzo, (вул. Ціміразева 74А, 3 паверх) і ў Гродна – у mooon у ТРК Triniti (вул. Янкі Купалы, 87).

 

The International – найстарэйшы і найбуйнейшы турнір па Dota 2, у якім бяруць удзел каманды з усяго свету. Яго арганізуе распрацоўшчык гульні – кампанія Valve, а прызавы фонд з’яўляецца рэкордным сярод усіх кіберспартыўных падзей: у мінулым годзе ён перавысіў 40 млн долараў ЗША (дакладная сума прызавых кожны год мяняецца ў залежнасці ад актыўнасці прыхільнікаў гульні па выніках продажу так званага «баявога пропуска» (Battle Pass)).

 

У 2022 годзе The International праходзіць 11-ы раз. Месцам яго правядзення стаў Сінгапур. З 15 кастрычніка 16 лепшых каманд з розных краін свету, якія змаглі прайсці адбор для ўдзелу ў турніры, будуць спаборнічаць адна з адной за выхад у фінал. Ужо 30 кастрычніка ў гранд-фінале вызначыцца пераможца – і за гэтай падзеяй і змогуць назіраць усе гледачы турніру. Генеральным партнёрам паказу The International 11 выступае бэтынг-кампанія Betera.

 

Набыць білеты на пабстомп можна ўжо зараз – у касах кінатэатраў Silver Screen і mooon або анлайн па спасылцы.