Беларускія заўзятары ўбачаць фінальную гонку гэтага сезона «Формулы-1» у прамым эфіры VOKA | Навiны | Пра кампанію

Беларускія заўзятары ўбачаць фінальную гонку гэтага сезона «Формулы-1» у прамым эфіры VOKA

Кампанія А1 разам з A1 Telekom Austria Group другі год запар выступае партнёрам гоначнай каманды Oracle Red Bull Racing. Фінальны заезд чэмпіянату «Формула-1» з удзелам каманды адбудзецца 20 лістапада ў Абу-Дабі. Заўзятары з Беларусі змогуць паглядзець галоўную гонку гэтага сезона ў прамым эфіры відэасэрвісу VOKA.

 

На «Формуле-1» Oracle Red Bull Racing прадстаўляюць два пілоты – Макс Ферстапен і Серхіа Перэс. Ферстапен, які стаў чэмпіёнам мінулага сезона, фінішыраваў першым на Гран-пры Японіі і зноў, да таго ж датэрмінова, заваяваў чэмпіёнскі тытул. У бягучым сезоне пілот Red Bull атрымаў 12 перамог і 14 разоў падымаўся на подыум.

 

Перэс, які таксама выступаў за гэтую каманду ў мінулым чэмпіянаце, пакуль уваходзіць у тройку найлепшых у асабістым заліку «Формулы-1» – на яго рахунку 290 ачкоў. Па выніках гонкі ў Абу-Дабі стане зразумела, ці зможа ён зноў вярнуцца на другое месца. А вось у агульным заліку Кубка канструктараў усё дакладна вядома: Oracle Red Bull Racing узначальвае турнірную табліцу з 719 баламі і датэрмінова святкуе вікторыю.

 

Фінальную гонку «Формулы-1» у Абу-Дабі пакажуць у прамым эфіры відэасэрвісу VOKA 20 лістапада. Далучыцца да трансляцыі можна на сайце voka.tv або ў прыкладанні VOKA на любой прыладзе – ад смартфона да Smart TV. Яна будзе даступная на тэлеканале Setanta Sports 2.