Бесправадныя навушнікі AirPods Max – у продажы ў А1
У асартыменце А1 з'явіліся стылёвыя бесправадныя навушнікі ад кампаніі Apple – AirPods Max. Набыць дэвайс можна як адным плацяжом за 2199 рублёў, так і ў доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў – ад 114,95 рубля ў месяц.
У AirPods Max кожная дэталь, ад агалоўя да амбушураў, распрацаваная для поўнага камфорту і максімальнай асалоды пры праслухоўванні музыкі. Функцыя актыўнага шумазаглушэння блакуе знешнія памехі, каб карыстальнік мог цалкам пагрузіцца ў музыку. Тэхналогія прасторавага аўдыё дазваляе атрымліваць асалоду ад аб'ёмнага гуку, а празрысты рэжым – чуць навакольны свет. Да 20 гадзін аўтаномнай працы і магчымасць выбару колеру пад свой персанальны стыль робяць навінку яшчэ больш прывабнай.
Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.