Дабрачыннасць, камунікацыі, урбаністыка: паспяховыя жанчыны з Аўстрыі падзеляцца сваім вопытам з беларускамі ў эфіры VOKA
Спецыяльна для беларускіх гледачоў 3 красавіка тры госці з Аўстрыі правядуць прамы эфір GRL PWR і на прыкладах асабістых дасягненняў абмяркуюць тэму жаночага лідарства ў прафесіі. Анлайн-сустрэча адбудзецца пры падтрымцы Пасольства Аўстрыі ў Беларусі ў рамках адукацыйнай праграмы праекта «Першыя». Бясплатная трансляцыя пачнецца аб 11-й гадзіне на відэасэрвісе VOKA і будзе даступнай для ўсіх жадаючых.
У якасці ўдзельніц адукацыйнай праграмы замежныя госці запрошаныя ўпершыню. Гэта тры жанчыны, добра вядомыя ў сферы бізнесу, грамадскай дзейнасці і дабрачыннасці: Ульрыка Хаслаўэр – уладальніца і кіруючы дырэктар Compact Electric – кампаніі, якая спецыялізуецца на вырабе тэхнікі для галіны бяспекі працы, а таксама прамысловасці і гандлю; Сільвія Ага-Шантль – бізнес-трэнер, спецыяліст і коўч па камунікацыях, Прэзідэнт Асацыяцыі Нямецкамоўных Спікераў; Габрыэла Домшыц – топ-менеджар і юрыст, якая шмат гадоў кіравала кампаніяй Wiener Stadtwerke, што адказвае за развіццё інфраструктуры Вены, а ў цяперашні час прэзідэнт найбуйнейшай венскай грамадскай валанцёрскай арганізацыі.
«Мы вельмі рады магчымасці перадаць аўстрыйскі вопыт і пазнаёміць беларусаў з выбітнымі жанчынамі, якія так шмат зрабілі для бізнесу, дабрачынных фондаў і сацыяльных праектаў нашай краіны. Кожная з іх прайшла ў сваёй прафесіі вялікі і цікавы шлях, таму такі прыклад можа быць карысны людзям самага рознага ўзросту, якія імкнуцца дасягнуць поспеху ў сваёй справе», – падкрэсліла Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Алаізія Вергётэр.
Выступленні спікераў будуць суправаджацца перакладам на беларускую мову.
«Мэта адукацыйнай праграмы нашага праекта заключаецца ў тым, каб паказаць на канкрэтных прыкладах, як адна ідэя мяняе да лепшага жыццё многіх людзей. Таму кожны раз мы запрашаем спікераў, якія могуць натхніць іншых асабістым прыкладам. Але яшчэ ніколі раней у нас не было замежных гасцей такога ўзроўню, як зараз, таму мерапрыемства ўнікальнае і будзе цікавым не толькі школьнікам, для якіх праводзіцца праект «Першыя». Акрамя таго, гэтым разам мы вырашылі падкрэсліць важнасць тэмы гендэрнай роўнасці на сусветнай сцэне, таму невыпадкова нашы госці – гэта тры вядомыя і паспяховыя жанчыны, якія прынялі наша запрашэнне падзяліцца сакрэтамі поспеху з беларускай аўдыторыяй», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.
У рамках адукацыйнай праграмы праекта «Першыя» ў красавіку адбудуцца яшчэ некалькі мерапрыемстваў. Таксама да 30 красавіка навучэнцы 9, 10 і 11-х класаў могуць адправіць заяўку на ўдзел у конкурсе ў адным з пяці кірункаў – «Тэхналогіі», «Культура», «Інклюзія», «Урбаністыка» і «Экалогія» – і атрымаць шанс прэзентаваць сваю ідэю на міжнароднай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk і атрымаць iPhone 12. Для гэтага трэба зняць відэаролік пра сваю задумку (да 3 хвілін), падзяліцца ім у любой сацыяльнай сетцы (TikTok, Instagram, VK, YouTube, FB, OK, Twitter) з хэштэгам конкурсу #generationA1 і даслаць спасылку на generationA1.2021@gmail.com.
Конкурс праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Больш падрабязнай інфармацыі аб ім – на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by.