Больш за 15 000 смартфонаў адправіць А1 на бяспечную ўтылізацыю дзякуючы ўдзельнікам акцыі па зборы непатрэбных мабільных прылад | Навiны | Пра кампанію

Больш за 15 000 смартфонаў адправіць А1 на бяспечную ўтылізацыю дзякуючы ўдзельнікам акцыі па зборы непатрэбных мабільных прылад

А1 падвёў вынікі праекту па абмене старых мабільных прылад на бонусы. У перыяд з 30 мая па 7 жніўня ўдзельнікі акцыі здалі ў крамы А1 больш за 15 тысяч непатрэбных мабільных прылад. Сярод удзельнікаў разыграна 10 новых смартфонаў.

 

Па ўмовах акцыі ўсе жадаючыя (удзельнікамі маглі стаць абаненты любога мабільнага аператара) прыносілі ў А1 непатрэбныя тэлефоны, планшэты, смарт-гадзіннікі ці электронныя кнігі, каб кампанія перадала іх на бяспечную для навакольнага асяроддзя ўтылізацыю. За кожны прынесены гаджэт уладальнікі атрымлівалі гульнявы код для ўдзелу ў штотыднёвых розыгрышах смартфонаў, а ў выпадку здачы адразу 5 і больш прылад – яшчэ і промакод на бясплатную падпіску «Усё ўключана» на відэасэрвісе VOKA на працягу месяца.

Толькі ў Мінску за час акцыі было сабрана больш за 6 тысяч гаджэтаў. У рэгіёнах максімальную колькасць прылад назапасілі жыхары Гомеля – каля 1400. Таксама ў лідэрах па зборы апынуліся ўдзельнікі праграмы з Бабруйска, Брэста, Гродна і Пінска. Некаторыя ўдзельнікі здавалі адразу больш за 100 і нават 200 смартфонаў. А самым папулярным пунктам прыёму прылад стала крама кампаніі ў Брэсце па адрасе праспект Машэрава, 17 – туды прынеслі 578 выкарыстаных гаджэтаў. Галоўны прыз – Xiaomi 11T 8GB/128GB – дастаўся дзесяці пераможцам розыгрышаў.

 

Нягледзячы на завяршэнне акцыі ўсе жадаючыя па-ранейшаму могуць у любы час здаць непатрэбныя мабільныя прылады ў А1 – у адпаведнасці са стратэгіяй экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) ва ўсіх крамах А1 арганізавана ўласная сістэма збору абсталявання для наступнай перадачы на бяспечную ўтылізацыю.

Спраўныя гаджэты, якія знаходзяцца ў актыўнай эксплуатацыі, не ўяўляюць небяспекі для чалавека і прыроды. Але трапляючы на сметнік, яны становяцца таксічнымі: вызваляюцца змешчаныя ў іх кобальт, літый, злучэнні нікелю і кадмію і іншыя небяспечныя хімічныя рэчывы, якія забруджваюць ваду і глебу. Пры гэтым змешчаны ў прыладах пластык, а таксама каляровыя і каштоўныя металы не выкарыстоўваюцца паўторна. Менавіта таму ўнікальная для Беларусі сістэма па зборы непатрэбнага электраабсталявання ад А1 дазваляе глабальна скарачаць уздзеянне на навакольнае асяроддзе, а таксама далучаць да гэтага працэса кліентаў кампаніі і развіваць іх эказвычкі.