Больш за 5200 населеных пунктаў: A1 і beСloud запусцілі 4G у сельскіх раёнах Віцебскай вобласці
Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 і інфраструктурны аператар beCloud пашырылі пакрыццё 4G-сеткі ў Віцебскай вобласці амаль у 7 разоў, ахапіўшы больш за 5200 населеных пунктаў. Цяпер высакахуткасны мабільны інтэрнэт па тэхналогіі LTE стаў даступны больш чым на 75 % тэрыторыі рэгіёну, уключаючы сельскую мясцовасць, дзе жыве больш за 98 % яго насельніцтва.
Падчас рэалізацыі праекта ў Віцебскай вобласці было пастаўлена больш за 200 базавых станцый, якія працуюць у частотным дыяпазоне 800 МГц. Ён забяспечвае шырокае геаграфічнае пакрыццё сеткі і ўпэўнены прыём сігналу ў сельскай мясцовасці, у тым ліку за межамі населеных пунктаў.
Лідарамі па тэрытарыяльным пакрыцці 4G на Віцебшчыне сталі Чашніцкі (95,4 %), Аршанскі (93,5 %), Лёзненскі (90,3 %), Бешанковіцкі (89,3 %) і Лепельскі (88,1 %) раёны.
Па колькасці насельніцтва, якое жыве ў зоне дзеяння 4G-сеткі, на першым месцы аказаўся Віцебскі раён: тут магчымасць карыстацца сувяззю стандарту 4G даступная 99,7 % жыхароў. Таксама больш за 99 % насельніцтва забяспечана доступам да сувязі чацвёртага пакалення ў Чашніцкім, Верхнядзвінскім і Полацкім раёнах. Пры гэтым найбольш істотныя змены адбыліся ў Сенненскім, Чашніцкім, Докшыцкім, Браслаўскім і Верхнядзвінскім раёнах – пасля паляпшэння пакрыцця паслугамі 4G-сувязі цяпер змогуць скарыстацца ўдвая больш іх жыхароў.
Віцебская вобласць стала чацвёртым рэгіёнам Беларусі, дзе ў рамках супрацоўніцтва А1 і beCloud рэалізаваны праект па пашырэнні зоны пакрыцця сувязі чацвёртага пакалення. Да гэтага пачынаючы з ліпеня 2020 года аналагічныя работы былі праведзены ў Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях. Да 2023 года зона пакрыцця сеткі 4G для абанентаў А1 па ўсёй краіне практычна зраўнуецца з існуючай на дадзены момант зонай пакрыцця 3G-сеткі А1, забяспечыўшы доступ да высакахуткаснага мабільнага інтэрнэту 4G жыхарам Беларусі, якія жывуць на больш чым 98 % тэрыторыі краіны.