Больш партнёраў – больш скідак: праграма лаяльнасці па карце Nova пашыраецца
А1 і Альфа Банк пры падтрымцы MasterCard абнавілі бонусную праграму для ўсіх трымальнікаў карты Nova. Цяпер назапашваць балы за пакупкі стала яшчэ прасцей – спіс партнёраў павялічыўся ў разы. А зручна сачыць за бонусным рахункам і купонамі дапаможа новая праграма Nova Plus.
Акрамя сеткі магазінаў Green і «Суседзі», партнёрамі карты сталі будаўнічы магазін «Ома», зоамагазін Zoobazar, магазіны касметыкі і парфумерыі «Краўт» і «Міла», анлайн-гіпермаркет 21vek, аптэка «Планета здароўя» і лабараторыя INVITRO.
Да канца чэрвеня 2023 года за кожны чэк ад 20 рублёў у любога з партнёраў карты пакупнікам будзе вяртацца 10% баламі на бонусны рахунак. Далей, з 1 ліпеня і да 31 снежня 2023 года баламі на карту будзе вяртацца 5% ад кожнай пакупкі на суму ад 20 рублёў. Але пры гэтым кожны месяц сярод партнёраў будзе аб’яўляцца адзін, у якога вяртанне балаў будзе 10%. Сачыце за абнаўленнямі на сайце Nova.
Бонусы пачынаюць налічвацца пасля рэгістрацыі ў асабістым кабінеце карыстальніка. У месяц можна назапасіць да 300 балаў, а патраціць – на працягу 180 каляндарных дзён з моманту налічэння. Назапашаныя балы можна абменьваць на купоны, якімі можна аплаціць да 100% ад вартасці тавараў і паслуг.
У дадатак да абноўленай бонуснай праграмы трымальнікі карты па-ранейшаму будуць атрымліваць скідку на мабільную сувязь ад А1 у памеры 50% ад абаненцкай платы па сваім дзейным тарыфным плане. Першыя два месяцы гэтая скідка будзе надавацца незалежна ад аб’ёмаў транзакцый па карце Nova, а далей для атрымання скідкі трэба будзе здзяйсняць транзакцыі на суму не менш за 500 беларускіх рублёў у месяц.
Як стаць удзельнікам:
1. Падключыце карту Nova на nova.by;
2. Зарэгіструйцеся ў бонуснай праграме;
3. Разлічвайцеся картай Nova за пакупкі ў магазінах-партнёрах;
4. Назапашвайце балы за пакупкі;
5. Абменьвайце балы на купоны і аплачвайце імі да 100% пакупак у партнёраў.
Nova Plus – гэта новая мабільная праграма, у якой можна кантраляваць назапашванне балаў па карце Nova і абменьваць іх на купоны ў партнёраў усяго ў некалькі клікаў. Праграма даступная для смартфонаў на базе iOS, Android і HarmonyOS.
Спампоўвайце, рэгіструйцеся і пачынайце назапашваць балы ўжо сёння!
Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.