Больш магчымасцяў, камфорту і выбару: у Жлобіне ў абноўленым фармаце адкрыўся магазін А1 | Навiны | Пра кампанію

Больш магчымасцяў, камфорту і выбару: у Жлобіне ў абноўленым фармаце адкрыўся магазін А1

Аб кампаніі

O27 лютага кампанія А1 урачыста адкрыла новую прастору для камфортнага выбару розных прылад і паслуг у горадзе Жлобін: магазін застаецца ў звыклым для яе месцы – у гіпермаркеце «Еўраопт» па адрасе 20-ы мікрараён, 30, але ўжо ў абноўленым высокафункцыянальным фармаце.

Пашырэнне і ўдасканаленне прасторы прадыктаваны імкненнем А1 стварыць максімальна камфортнае асяроддзе для пакупнікоў і прадставіць пашыраны асартымент тавараў. Плошча магазіна істотна павялічылася, што дазволіла кардынальна абнавіць лінейку тавараў і палепшыць заніраванне гандлёвай залі.

 

Асартымент магазіна не абмяжоўваецца смартфонамі і планшэтамі, а ахоплівае самыя розныя катэгорыі прылад для прыгажосці, дому, працы і адпачынку ад вядучых брэндаў. Тут можна набыць камп’ютарную тэхніку для самых розных задач – ад офіснай працы да геймінгу; б’юці-гаджэты і тавары для догляду цела; тэхніку для гатавання ежы і напояў, прыборкі, догляду адзення і падтрымання здаровага мікраклімату ў доме; тэлевізійную апаратуру і аксесуары. Усе тавары маюць афіцыйную гарантыю, а набыць іх можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

«Выбар і зручнасць – вось галоўнае, што мы хочам даць сваім кліентам. Гэта датычыць як паслуг А1, так і асартыменту прылад, даступных у нашых магазінах. І, зразумела, узроўню сэрвісу, які атрымліваюць іх наведнікі. Пераезд у больш прасторнае памяшканне ў межах таго ж гандлёвага цэнтра – яркі прыклад развіцця гэтай канцэпцыі: па што б ні прыйшлі сюды наведнікі, мы імкнёмся да таго, каб яны атрымалі выключна станоўчыя эмоцыі і ўражанні», — адзначыў начальнік упраўлення продажаў кампаніі А1 Аляксандр Кошалеў.

 

Акрамя таго, у магазіне А1 наведнікі змогуць падключыцца да мабільнай і фіксаванай сеткі А1, а таксама атрымаць неабходныя кансультацыі ад спецыялістаў А1: выбраць аптымальны тарыфны план, патрэбныя сэрвісы, пакеты і г. д.

 

Кліентам магазіна будуць даступны ўсе спецыяльныя прапановы і скідкі ад А1. Гэтак, проста цяпер яны могуць далучыцца да вялікай сезоннай акцыі са скідкамі да 43% на ідэальныя падарункі для любімых і блізкіх, у якой удзельнічаюць дзясяткі мадэляў самых розных прылад.

Абноўлены магазін А1 у Жлобіне чакае сваіх наведнікаў штодзень з 9:00 да 21:00 па адрасе 20-ы мікрараён, 30 (ГЦ Гіпермаркет «Еўраопт»).