Вялікі акумулятар, вялікія магчымасці: Samsung Galaxy A12 – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Вялікі акумулятар, вялікія магчымасці: Samsung Galaxy A12 – ужо ў А1

У А1 пачаліся продажы навінкі ад Samsung – смартфона Galaxy A12. Мадэль спадабаецца тым, хто цэніць стрыманы дызайн, фотамагчымасці і працяглы час аўтаномнай працы.

 

Samsung Galaxy A12 атрымаў PLS-экран з дыяганаллю 6,5 цалі і раздзяленнем HD+. 8-мегапіксельная франтальная камера выканана ў выглядзе невялікага кроплепадобнага выразу ў верхняй грані дысплея. Асноўная камера прылады – чатырохмодульная (асноўны аб'ектыў – 48 Мп, 5-мегапіксельны ультрашырокавугольны, а таксама двухмегапіксельны аб'ектыў для макраздымкі і датчык глыбіні для эфекту размыцця фону). Ёмісты акумулятар на 5,000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі дазваляе карыстацца смартфонам да аднаго дня працы.

 

Тыльная паверхня Samsung Galaxy A12 мае незвычайнае тэкстураванае матавае пакрыццё, якое не баіцца адбіткаў пальцаў.

 

У А1 пакупнікі могуць выбіраць версіі з 32 ці 64 ГБ убудаванай памяці ў трох класічных колерах: чорным, чырвоным і сінім. Навінка даступная па цане ад 419 рублёў аднаразовым плацяжом ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў з плацяжом ад 18,7 рубля.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.