Будзьце ў трэндзе з навінкамі ад HUAWEI ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Будзьце ў трэндзе з навінкамі ад HUAWEI ў А1

Прылады

У А1 стартавалі продажы стылёвых і камфортных у выкарыстанні аксесуараў ад HUAWEI. Сустракайце: фітнэс-бранзалет HUAWEI Band 9, бесправадныя навушнікі HUAWEI FreeLace Pro 2 і смарт-гадзіннік HUAWEI Watch GT4 41mm. Набыць навінкі можна ўсяго ад 139 рублёў адным плацяжом, а таксама ў растэрміноўку без пераплат.

 

HUAWEI Band 9 — фітнэс-бранзалет з неймаверна лёгкай, тонкай канструкцыяй і ўдасканаленым раменьчыкам, які падыдзе пад любую нагоду: трэніроўку, працоўную сустрэчу або проста шпацыр. Прылада аснашчаная прафесійнымі функцыямі для маніторынгу сну і стану арганізма, а таксама ўражвае магчымасцямі свайго акумулятара, які дазваляе карыстацца аксесуарам да двух тыдняў без падзарадкі.

 

Наступная навінка — бесправадныя навушнікі HUAWEI FreeLace Pro 2 — гарантуе сваім карыстальнікам высокую якасць гуку, камфортнае выкарыстанне на працягу ўсяго дня, 25 гадзін прайгравання аўдыё, інтэлектуальнае актыўнае шумапрыглушэнне 2.0, камфорт і ўніверсальнасць.

 

HUAWEI Watch GT4 41mm з фторэластамеравым раменьчыкам — гэта смарт-гадзіннік з высакаякасным маніторынгам стану здароўя. Навінка вылучаецца лёгкім корпусам і павялічанай на 13% карыснай плошчай экрана. Аксесуар мае працяглы час аўтаномнай працы — да 7 дзён, больш за 100 рэжымаў трэніровак, зручны кантроль вагі і ўдасканаленую сістэму вызначэння месцазнаходжання.

 

Не ўпусціце магчымасці стаць першым уладальнікам жаданых дэвайсаў!

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы