Быць у трэндзе: стылёвыя бесправадныя навушнікі HUAWEI FreeBuds 6i – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Быць у трэндзе: стылёвыя бесправадныя навушнікі HUAWEI FreeBuds 6i – ужо ў А1

Прылады

У самы разгар лета ў А1 стартавалі продажы элегантных і арыгінальных бесправадных навушнікаў HUAWEI FreeBuds 6i. Набыць навінку можна ад 249 рублёў аднаразовым плацяжом ці ў доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом усяго ад 10,79 рубля.

 

HUAWEI FreeBuds 6i валодаюць інтэлектуальным актыўным шумапрыглушэннем 3.0, якое з дапамогай адмысловага алгарытму рэгулюе параметры зніжэння вонкавых гукаў. Так, навушнікі ідэальна пасуюць для паўсядзённага жыцця. Напрыклад, для паездак на метро, дзе навакольныя перашкоды надзвычайна разнастайныя: рух цягніка, размовы, аб'явы, дзверы, якія адчыняюцца і зачыняюцца. Надзеньце HUAWEI FreeBuds 6i, уключыце шумапрыглушэнне і паглыбцеся ў свет улюбёнай музыкі. Таксама кожны навушнік аснашчаны трыма мікрафонамі, якія з дапамогай глыбінных нейронных сетак эфектыўна аддзяляюць голас ад пабочных шумаў у час гутаркі.

 

Дынамічныя выпрамяняльнікі з чатырма магнітамі на 50% магутнейшыя, чым у папярэдняй версіі. Яны атрымалі сертыфікат Hi-Res і падтрымліваюць нізкія частоты да 14 Гц — басы, ад якіх займае дух. А з функцыяй хуткай зарадкі прылада будзе працаваць да 35 гадзін з выкарыстаннем цалкам зараджанага кейса.

 

Не прапусціце магчымасці адчуць новы ўзровень гуку з бесправаднымі навушнікамі ад HUAWEI у А1!

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.