Выразны гук і адценні інтанацыі: А1 палепшыў якасць перадачы «голасу» | Навiны | Пра кампанію

Выразны гук і адценні інтанацыі: А1 палепшыў якасць перадачы «голасу»

Аб кампаніі / Прыватным клiентам

Кампаніі А1 і МТС на стыку пропуску міжаператарскага трафіку пачалі выкарыстанне HD-кодэкаў для перадачы галасавых паведамленняў. Укараненне тэхналогіі дазваляе забяспечыць трансляцыю маўлення практычна без скажэнняў, а таксама яго больш выразнае гучанне і максімальную пазнавальнасць.

 

Работы па ўкараненні HD-кодэкаў на стыку пропуску трафіку ў сетку іншага аператара А1 і МТС правялі пры ўдзеле РУП «Белтэлекам».

 

Адрозненнем HD-кодэкаў ад базавых стандартных з'яўляецца пашырэнне спектра частот, якія перадаюцца, з 300–3 400 Гц да паласы 50-7 000 Гц. Дзякуючы пераходу на больш сучасную тэхналогію атрымліваецца істотна зніжаць узровень пабочных гукаў, а таксама перадаваць індывідуальныя адценні інтанацыі і тэмбр суразмоўцы, рабіць гукавую прастору аб'ёмнай і насычанай.

 

Трансляцыя голасу ў высокай якасці не патрабуе адмысловых наладак мабільнай прылады. Усе абаненты, абсталяванне якіх падтрымлівае HD-кодэкі, будуць ажыццяўляць званкі ў сетку партнёра з выкарыстаннем новай тэхналогіі.