Што паглядзець на VOKA ў святочныя выхадныя: пяць кінахітоў на беларускай мове
У зімовыя святы хочацца праводзіць як мага больш часу з блізкімі ва ўтульнай абстаноўцы. Напярэдадні вялікіх выхадных разам з відэасэрвісам VOKA сабралі падборку навінак праекта CINEVOKA – пяць папулярных сусветных фільмаў, якія хочацца пераглядаць зноў і зноў, цяпер даступныя і на беларускай мове.
«Хаціка» (Hachi: A Dog's Tale)
Аднойчы прафесар каледжа знаходзіць на платформе чыгуначнага вакзала шчанюка і забірае яго да сябе дадому. З гэтага дня пачынаецца кранальная гісторыя сяброўства і вернасці.
Фільм з'яўляецца амерыканскім рэмейкам японскага фільма «Хаціка Манагатары» (1987), які здабыў сусветную вядомасць і стаў больш шырока прызнаным менавіта дзякуючы галівудскай экранізацыі. Ролі прафесара Кейна і яго жонкі выканалі Рычард Гір і Джоан Ален.
«Бухгалтар» (The Accountant)
Галоўны герой, Крысціян Уолф, дыпламаваны бухгалтар з аўтызмам, які зарабляе на жыццё тым, што вядзе бухгалтэрыю крымінальным арганізацыям па ўсім свеце. Хто ён насамрэч і якімі сакрэтамі валодае, спрабуюць даведацца агенты, якія вядуць яго справу. Вобраз героя ў выкананні Бена Афлека грунтуецца на гісторыях некалькіх рэальных людзей.
«Дзіця надвор'я» (Tenki no ko)
16-гадовы школьнік Хадака Марысіма ўцякае са свайго правінцыйнага мястэчка ў Токіа. Там ён знаёміцца з Хінай Амана, дзяўчынкай-сіратой, якая здольная выклікаць сонца. Разам яны адкрываюць бізнэс і прымаюць заказы на добрае надвор’е.
Рэжысёрам і сцэнарыстам фільма з'яўляецца Макота Сінкай, вядомы сваім папярэднім паспяховым анімацыйным фільмам «Тваё імя» (Kimi No Na wa), які стаў адным з самых касавых анімэ ў гісторыі. Кожны кадр фільма – сапраўдны твор мастацтва. Таму цалкам лагічна, што карціна атрымала мноства прафесійных узнагарод і намінацый, уключаючы прызнанне на розных кінафестывалях і высокія ацэнкі кінакрытыкаў.
«Чалавек, які вынайшаў Каляды» (The Man Who Invented Christmas)
Фільм натхнёны кнігай Леслі Брыкауса «Чалавек, які вынайшаў Каляды». Незвычайнае падарожжа вядомага пісьменніка, якое прывяло Чарльза Дзікенса да стварэння яго знакамітага твора – «Калядная песня». Вечная казка, якая дапамагла многім людзям па-новаму ўбачыць Каляды. Ролю Дзікенса выканаў зорка «Абацтва Даўнтан» Дэн Стывенс.
Фільм з поспехам узнаўляе атмасферу віктарыянскай эпохі, прадстаўляючы гледачам дэталі побыту і творчай абстаноўкі таго часу. А таксама ўзнімае пытанне важнасці духу Раства, прадстаўляючы яго як сілу, здольную натхняць і змяняць жыцці людзей.
«Адзін дзень» (One Day)
Пасля заканчэння ўніверсітэта Декстэр і Эма дамаўляюцца застацца сябрамі і сустракацца штогод 15 ліпеня – у дзень свайго выпускнога. Час ідзе, у кожнага ўласнае жыццё, але яны не парушаюць традыцыю і імкнуцца захаваць сяброўства ці нават нешта большае. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў за персанажаў, сцэнарый і хімію паміж акцёрамі, якія выканалі галоўныя ролі: Джымам Сцёрджэсам і Эн Хэтэўэй. Паглядзець карціну ў беларускай агучцы можна будзе ўжо 29 снежня.
***
Паглядзець усе гэтыя кінахіты можна ў раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску», дзе ўжо сабрана больш за 100 фільмаў і серыялаў на беларускай мове – усё ад галівудскіх блокбастараў да класікі анімэ. Эксклюзіўная калекцыя пастаянна абнаўляецца.