Смартфон Xiaomi Redmi Note 10 – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Смартфон Xiaomi Redmi Note 10 – ужо ў А1

У А1 стартавалі продажы свежай навінкі ад Xiaomi – смартфона Xiaomi Redmi Note 10.

 

Прылада атрымала 6,43-цалёвы дысплей, стэрэадынамікі, якія забяспечваюць чыстае гучанне, а таксама асноўную камеру 48 Мп, здольную зафіксаваць у дэталях самыя важныя моманты вашага жыцця. Пры гэтым дзякуючы акумулятару ёмістасцю 5000 мАг можна абыходзіцца без падзарадкі працяглы час і атрымліваць асалоду ад новага дэвайса.

 

Xiaomi Redmi Note 10 прэзентаваны ў дзвюх мадыфікацыях: з убудаванай памяццю 64 або 128 ГБ. Кошт Xiaomi Redmi Note 10 на 64ГБ складзе 629 рублёў пры аднаразовай аплаце ці ад 26,20 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў, а варыянт смартфона на 128 ГБ будзе даступны да куплі за 699 рублёў ці ад 29,12 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Парадуйце сябе яркай навінкай у А1!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.