Для лёгкага і паспяховага старту: новы тарыф А1 для карыстальнікаў-пачаткоўцаў смартфонаў | Навiны | Пра кампанію

Для лёгкага і паспяховага старту: новы тарыф А1 для карыстальнікаў-пачаткоўцаў смартфонаў

З 15 лістапада 2021 года лінейка тарыфных планаў А1 папоўніцца новай прапановай для карыстальнікаў-пачаткоўцаў – тарыфным планам «Старт».

 

У пакет паслуг новага тарыфу ўключаны 200 хвілін званкоў унутры сеткі А1 і 500 МБ інтэрнэт-трафіку. Гэтага запасу цалкам хопіць абанентам, якія толькі пачынаюць карыстацца смартфонамі, без лішніх расходаў асвоіць усе магчымасці сваіх гаджэтаў.

 

Пры гэтым карыстальнікам тарыфнага плана «Старт» таксама даступныя для падключэння дадатковыя пакеты інтэрнэт-трафіку аб'ёмамі 500 МБ, 1 ГБ, 3 ГБ, пакет безлімітнага інтэрнэту на хуткасці да 512 Кбіт/с, а таксама шэраг пакетаў хвілін.

 

Абаненцкая плата на тарыфе «Старт» пры падключэнні складзе 8,9 рубля ў месяц, а з 1 мая 2022 года – 9,9 рубля ў месяц.

 

Адначасова з уводам новага тарыфу «Старт» тарыфны план «Стартавы» з 15 лістапада 2021 года пераводзіцца ў архіў і будзе недаступны для новых падключэнняў і пераходаў. Абаненты, якія падключыліся да тарыфнага плана «Стартавы» да 14 лістапада 2021 года, змогуць працягнуць карыстанне «Стартавым» на ранейшых умовах.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.