Для самых прадбачлівых: «Смарт-абарона» – новая паслуга ў А1
Цяпер у А1 можна не толькі набыць новы гаджэт, але і забяспечыць яму дадатковую абарону ад пашкоджанняў з дапамогай новай паслугі па абклейванні спецыяльнай плёнкай Skin2 by ArmorJack.
Паслугай «Смарт-абарона» могуць скарыстацца ўладальнікі смарфонаў і смарт-гадзіннікаў. Кошт абклейвання пачынаецца ад 19 рублёў і залежыць ад таго, на якую прыладу і на якую паверхню вы плануеце нанесці плёнку.
Поліўрэтанавае ахоўнае пакрыццё Skin2 by ArmorJack можна наклеіць як на экран, так і на корпус гаджэта, прычым без шкоды для дызайну. Дзякуючы малой таўшчыні, эластычнасці і поўнай празрыстасці плёнка амаль незаўважная. Яна выразаецца пад патрэбны памер на спецыяльным абсталяванні з дакладным захаваннем усіх тэхналагічных выразаў і адтулін. Нанясенне адбываецца непасрэдна ў прысутнасці заказчыка.
Пакрыццё аберагае вашу прыладу ад сколаў, драпін і трэшчын. Апрача таго, воданепрымальныя ўласцівасці дапамогуць зберагчы смартфон або смарт-гадзіннік яшчэ і ад уздзеяння вільгаці.
Сэрвіс даступны ў дзвюх крамах А1 у Мінску: па вул. Інтэрнацыянальная, 36 і Мельнікайтэ, 14.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.