Для валанцёраў #яанлайн – Samsung Galaxy A02s са зніжкай | Навiны | Пра кампанію

Для валанцёраў #яанлайн – Samsung Galaxy A02s са зніжкай

У падтрымку лічбавага валанцёрскага руху #яанлайн кампанія А1 зніжае кошты на Samsung Galaxy A02s. Цяпер усе жадаючыя могуць не толькі дапамагаць сваім блізкім вывучаць магчымасці мабільных тэхналогій, але і набыць для гэтага смартфон.

Для валанцёраў, зарэгістраваных на сайце праекта, да 30 кастрычніка дзейнічае спецыяльны кошт на Samsung Galaxy A02s – 289 рублёў. Пакупку можна аформіць у растэрміноўку да 24 месяцаў ад 13,70 рублёў у месяц

 

Гэта мадэль атрымала 6,5-цалевы HD+экран, асноўную камеру 13 Мп і франтальную 5 Мп, 3 ГБ і 32 ГБ убудаванай памяці, таму з яе дапамогай будзе зручна і лёгка разабрацца ў працы прыкладанняў, навучыцца рабіць фота, тэлефанаваць па відэа і кіраваць наладамі мабільнай прылады.

 

Каб скарыстацца прапановай, трэба паказаць супрацоўніку ў краме А1 асабісты кабінет на сайце праекта або яго скрыншот, дзе пазначаны імя, прозвішча і імя па бацьку валанцёра, а таксама прад’явіць дакумент, які можа засведчыць асобу пакупніка.

 

Удзельнікам лічбавага валанцёрскага руху #яанлайн можа стаць любы чалавек і абанент любога аператара, які хацеў бы навучыць сваіх родных і сяброў выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі ў паўсядзённым жыцці. Спецыяльна для пачынаючых карыстальнікаў А1 сумесна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) выпусцілі #яанлайн-даведнік з карыснымі інструкцыямі, а таксама арганізавалі #яанлайн-навучанне для валанцёраў і сацыяльных работнікаў у розных рэгіёнах Беларусі.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.