Даступны і крэатыўны Xiaomi Mi 10T Pro – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Даступны і крэатыўны Xiaomi Mi 10T Pro – ужо ў А1

У A1 пачаліся продажы «даступнага флагмана» ад Xiaomi – смартфона Xiaomi Mi 10T Pro. Асаблівасці гэтай прылады – акцэнт на творчых магчымасцях: відэа- і фотаздымцы, высокай прадукцыйнасці і пры гэтым цалкам даступнага кошту. У А1 купіць Xiaomi Mi 10T Pro можна за 1699 рублёў.

 

Смартфон атрымаў вялікі і яркі IPS-дысплей дыяганаллю 6,67 цалі з частатой абнаўлення да 144 Гц. За прадукцыйнасць прылады адказвае магутны працэсар Qualcomm Snapdragon 865 з падтрымкай сетак 5G, які дапоўнены 8 ГБ аператыўнай памяці. У навінцы няма асобнага слота для карты памяці, але і без гэтага запасу месца для захоўвання любых даных больш чым дастаткова: цэлых 256 ГБ!

 

Асноўная камера Xiaomi Mi 10T Pro – трайная, пры гэтым галоўны модуль атрымаў раздзяленне 108 Мп і падтрымку аптычнай стабілізацыі выявы. Яго дапаўняюць 13-мегапіксельны звышшырокавугольны аб'ектыў і 5-мегапіксельны модуль для макраздымкі. Аптычная стабілізацыя выкарыстоўваецца і пры здымцы відэа, дзякуючы чаму якасць выявы застаецца на вышыні нават пры здымцы ў руху. Пры гэтым максімальнае раздзяленне відэа дасягае 8К (7680 × 4320 пікселяў).

 

Пра доўгі час працы паклапоціцца акумулятар ёмістасцю 5000 мАг. Акрамя таго, у камплекце са смартфонам ідзе хуткая 33-ватная зарадка, таму пры неабходнасці папоўніць запас энергіі ад 0 да 100 % можна ўсяго за 1 гадзіну.

 

Набыць Xiaomi Mi 10T Pro у A1 можна за 70,79 рубля ў месяц пры куплі ў растэрміноўку да 24 месяцаў ці за 1699 рублёў пры аплаце аднаразовым плацяжом.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.