Двухразовае паляпшэнне мабільнага інтэрнэту: А1 павялічыў ёмістасць 4G-сеткі ў Гомлі | Навiны | Пра кампанію

Двухразовае паляпшэнне мабільнага інтэрнэту: А1 павялічыў ёмістасць 4G-сеткі ў Гомлі

Аб кампаніі

Кампанія А1 скончыла чарговы этап пашырэння ёмістасці сеткі LTE у Гомелі ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beСloud. Дадатковыя магутнасці, разгорнутыя ў дыяпазоне 2 600 МГЦ на тэрыторыі абласнога цэнтра, дазволілі дамагчыся істотнага павелічэння прапускной здольнасці сеткі перадачы даных чацвёртага пакалення. А з улікам раней праведзеных паляпшэнняў з пачатку года агульная ёмістасць сеткі чацвёртага пакалення, даступная для абанентаў кампаніі А1, павялічылася амаль у 2 разы.

 

Змены заўважаць карыстальнікі мабільнага інтэрнэту ў сетцы 4G (LTE): дзякуючы павелічэнню аб'ёму радыёчастотнага спектра ў дыяпазоне 2 600 і выкарыстанню тэхналогіі MIMO 4x4 ёмістасць сеткі істотна павялічылася. Тэхналогія MIMO (Multiple Input Multiple Output) заснавана на адначасовым прыёме і перадачы некалькіх патокаў даных, што значна павялічвае хуткасць і якасць сігналу, які перадаецца.

 

Гэта ўжо другое павелічэнне ёмістасці сеткі з пачатку года, якое забяспечыла яшчэ больш стабільны доступ да высакахуткаснага мабільнага інтэрнэту па тэхналогіі LTE для большай колькасці адначасовых падключэнняў. Гэта асабліва важна ў буйных гарадах з вялікай колькасцю або высокай шчыльнасцю насельніцтва.

 

Каб перайсці ў 4G і скарыстацца ўсімі перавагамі сучаснай якаснай сувязі, неабходна:

1. уключыць 4G (LTE) у наладах тэлефоннага апарата;

2. уключыць рэжым VoLTE у наладах для забеспячэння больш высокай якасці галасавых выклікаў;

3. пераканацца ў тым, што SIM-карта падтрымлівае LTE (пры неабходнасці бясплатна замяніць SIM на USIM або eSIM у любым цэнтры абслугоўвання А1);

4. пераканацца ў тым, што тэлефон падтрымлівае LTE (пры неабходнасці замяніць тэлефон).

 

Праверце гатоўнасць вашай прылады і SIM-карты да працы ў 4G-сетцы пры дапамозе USSD-запыту *181# выклік. Больш падрабязна азнаёміцца з зонай пакрыцця і з сярэдняй хуткасцю 4G-сеткі А1 можна на афіцыйным сайце А па спасылцы, а таксама ў дадатку «Мой А1». А даведацца пра магчымасці і перавагі стандарту сувязі 4G можна на спецыяльнай старонцы па спасылцы.

 

Праект быў рэалізаваны ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beСloud, які займаецца будаўніцтвам, эксплуатацыяй і развіццём адзінай сеткі LTE ў Беларусі. У рамках гэтага супрацоўніцтва А1 прадастаўляе beCloud сваю тэхнічную інфраструктуру, а таксама транспартную сетку на аснове гібрыдных, радыёрэлейных і оптавалаконных ліній сувязі для ўсталёўкі абсталявання, якое забяспечвае працу сувязі чацвёртага пакалення.