«Эка Двіж» адкрывае зялёны сезон: А1 пасадзіць па дрэве за кожны непатрэбны гаджэт і разыграе пяць Apple iPhone 16 | Навiны | Пра кампанію

«Эка Двіж» адкрывае зялёны сезон: А1 пасадзіць па дрэве за кожны непатрэбны гаджэт і разыграе пяць Apple iPhone 16

ESG

А1 запускае вясновую экалагічную ініцыятыву па зборы непатрэбных мабільных прылад «Эка Двіж. Зялёны сезон». З 10 сакавіка па 13 красавіка можна прынесці свае старыя гаджэты ў крамы кампаніі па ўсёй краіне і атрымаць шанс выйграць адзін з пяці новых Apple iPhone 16. Акрамя таго, кожная здадзеная прылада ператворыцца ў сапраўднае дрэва – пасля заканчэння ініцыятывы А1 пасадзіць у адным з рэгіёнаў Беларусі новы лес.

Каб прыняць удзел у «Эка Двіж. Зялёны сезон», неабходна ў перыяд з 10 сакавіка па 13 красавіка зарэгістравацца на сайце re.a1.by і прынесці старыя мабільныя прылады – тэлефоны, планшэты, смарт-гадзіннікі або электронныя кнігі – у любую з крам А1. Пры здачы прылад трэба назваць супрацоўніку крамы нумар мабільнага тэлефона, які быў указаны пры рэгістрацыі ў асабістым кабінеце. На гэты нумар удзельнік атрымае СМС-паведамленне з колькасцю налічаных кодаў за кожную здадзеную прыладу (адна прылада = адзін код). Для ўдзелу ў розыгрышы Apple iPhone 16 неабходна самастойна актываваць атрыманыя коды ў асабістым кабінеце на сайце re.a1.by. Далучыцца да ініцыятывы могуць абаненты ўсіх аператараў сувязі.

 

Удзельнікі экалагічнай ініцыятывы А1 могуць не толькі зрабіць свой унёсак у клопат аб навакольным асяроддзі і здаць непатрэбныя гаджэты, але і атрымаць за гэта бонус – за кожную атрыманую прыладу А1 пасадзіць гэтай вясной па дрэве для аднаўлення ляснога фонду Беларусі.

 

Усяго за час правядзення ініцыятывы будуць вызначаны пяць пераможцаў, якія атрымаюць галоўны прыз – новы Apple iPhone 16. Пераможцы будуць выбраны выпадковым чынам пры дапамозе лататрона. За вынікамі розыгрышаў і іншымі падрабязнасцямі «Эка Двіж. Зялёны сезон» можна сачыць на сайце re.a1.by.

 

У адпаведнасці са стратэгіяй экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) А1 перадасць усе прынятыя прылады для іх наступнай бяспечнай перапрацоўкі. З 2021 года кампанія ўжо неаднаразова праводзіла экалагічныя ініцыятывы па зборы мабільных прылад і дзякуючы намаганням больш як 10 тысяч беларусаў накіравала на перапрацоўку больш за 30 тысяч старых дэвайсаў. Незалежна ад тэрмінаў правядзення рэкламных мерапрыемстваў, А1 працягвае працаваць над тым, каб як мага менш электронных адходаў трапляла на сметнік. У крамах кампаніі на пастаяннай аснове дзейнічае ўласная сістэма збору мабільных прылад.