«Эка Дзвіж» у А1: сабрана больш за 11 тысяч мабільных прылад для экалагічна бяспечнай перапрацоўкі
Восенню 2023 года А1 запусціў «Эка Дзвіж» і прапанаваў усім жадаючым здаць старыя мабільныя прылады на бяспечную для навакольнага асяроддзя перапрацоўку ў абмен на ўдзел у розыгрышы пяці новых Apple iPhone 14 Pro Max. З 30 лістапада па 3 студзеня каля чатырох тысяч чалавек прынялі ўдзел у экалагічным мерапрыемстве і здалі ў крамы А1 па ўсёй Беларусі больш за 11 тысяч непатрэбных прылад.
Паклапаціцца пра экалогію і атрымаць шанец стаць уладальнікам аднаго з пяці новых смартфонаў мог кожны, хто зарэгістраваўся на сайце re.a1.by, прынёс у любую краму А1 свае непатрэбныя прылады – старыя мабільныя тэлефоны, смартфоны, планшэты, смарт-гадзіннікі альбо электронныя кнігі – і абмяняў іх на гульнявыя коды для ўдзелу ў розыгрышы.
Больш за ўсё прылад за час дзеяння «Эка Дзвіжу» было сабрана ў Мінску, Гродне і Гомелі. Актыўны ўнёсак зрабілі жыхары і іншых гарадоў Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілёўскай, Брэсцкай і Мінскай вобласці.
Па выніках розыгрышаў было вызначана пяць пераможцаў з Брэста, Гродна і Магілёва. Яны і сталі ўладальнікамі новых смартфонаў Apple iPhone 14 Pro Max.
А1 перадасць усе сабраныя прылады на бяспечную для навакольнага асяроддзя ўтылізацыю. Важна адзначыць, што нягледзячы на завяршэнне акцыі ва ўсіх крамах кампаніі А1 у адпаведнасці са стратэгіяй экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) арганізавана і пастаянна дзейнічае ўласная сістэма збору абсталявання для наступнай перадачы на бяспечную ўтылізацыю.
Спраўныя гаджэты і тыя, што знаходзяцца ў актыўнай эксплуатацыі, не ўяўляюць небяспекі для чалавека і прыроды. Але, трапляючы на сметнік, яны становяцца таксічнымі: вызваляюцца кобальт, літый, злучэнні нікелю і кадмію і іншыя небяспечныя хімічныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў іх і забруджваюць ваду і глебу. Пры гэтым пластык у складзе прылад, а таксама каляровыя і каштоўныя металы не выкарыстоўваюцца паўторна. Менавіта таму пастаянна дзеючая сістэма ад А1 па зборы непатрэбнага электраабсталявання дазваляе глабальна скарачаць уздзеянне на навакольнае асяроддзе, далучаючы да працэсу сваіх кліентаў і развіваючы іх эказвычкі.