«Эка Двіж. Зялёны сезон»: А1 сабраў 8 000 гаджэтаў і высадзіў больш за 8 000 дрэў | Навiны | Пра кампанію

«Эка Двіж. Зялёны сезон»: А1 сабраў 8 000 гаджэтаў і высадзіў больш за 8 000 дрэў

ESG

Новы сезон экалагічнай ініцыятывы А1 па зборы непатрэбных мабільных прылад «Эка Двіж. Зялёны сезон» завяршыўся высадкай 8 000 дрэў. Старыя гаджэты ўдзельнікі перадалі для бяспечнай перапрацоўкі ў магазіны кампаніі па ўсёй краіне – і гэта дазволіла пашырыць лясны масіў у Маладзечанскім раёне.

 

У рамках ініцыятывы «Эка Двіж. Зялёны сезон» з 4 сакавіка па 7 красавіка жыхары Беларусі маглі рэгістравацца на сайце re.a1.by і здаваць свае старыя мабільныя тэлефоны, планшэты, смарт-гадзіннікі, электронныя кнігі і фітнес-бранзалеты ў крамы А1.

 

У абмен на кожную прыладу яны атрымлівалі гульнявыя коды для ўдзелу ў розыгрышы прызоў – пяці смартфонаў Apple iPhone 16. Кампанія таксама паабяцала высаджваць па адным дрэве за кожны прынесены гаджэт, каб удзельнікі маглі ўбачыць свой унёсак у абарону навакольнага асяроддзя.

У ініцыятыве прынялі ўдзел больш за 1 700 жыхароў Беларусі. Найбольшую актыўнасць праявілі ўдзельнікі з Мінска і Гомеля; па рэгіёнах больш за ўсё гаджэтаў сабрана ў Бабруйску, Наваполацку і Пінску. Вынікі розыгрышаў даступныя на сайце re.a1.by.

У адпаведнасці са стратэгіяй экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) A1 перадасць усе сабраныя прылады для наступнай бяспечнай перапрацоўкі спецыялізаванай арганізацыі. Больш за 8 000 дрэў ужо высаджана ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці ў ваколіцах вёскі Ракуцёўшчына. Пасадка прайшла 11 красавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі «Лес! Дабро! Парадак!».

Дзякуючы намаганням 2 000 удзельнікаў ініцыятывы «Эка Двіж» летась A1 высадзіў 13 500 новых дрэў побач з вёскай Акінчыцы Стаўбцоўскага раёна. У гэтым годзе кампанія працягнула працу па мінімізацыі колькасці электронных адходаў, якія трапляюць на звалкі і забруджваюць глебу і ваду, а таксама паклапацілася аб аднаўленні ляснога фонду Беларусі.