Экалагічная адказнасць ад А1: кампанія выпусціла дзіцячы комікс пра клопат аб навакольным асяроддзі | Навiны | Пра кампанію

Экалагічная адказнасць ад А1: кампанія выпусціла дзіцячы комікс пра клопат аб навакольным асяроддзі

ESG

А1 выпусціў першы экалагічны комікс для дзяцей і падлеткаў пра прыгоды Эвы і Севы. Гэта адукацыйная серыя гісторый пра тое, як кожны можа паклапаціцца аб навакольным асяроддзі. Анлайн-версія першай часткі ўжо даступная на сайце А1.

Ужо шмат гадоў кампанія ў адпаведнасці са стратэгіяй экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) паслядоўна развівае экалагічны кірунак сваёй дзейнасці, надаючы асаблівую ўвагу павышэнню экалагічнай граматнасці і папулярызацыі звычак, якія дапамагаюць абараняць навакольнае асяроддзе дзякуючы простым паўсядзённым справам.

 

Пры гэтым А1 актыўна падтрымлівае кірунак дзіцячай адукацыі і рэгулярна далучае да экалагічных ініцыятыў менавіта юную аўдыторыю. Спецыяльна для таго, каб дзеці і падлеткі маглі павысіць сваю экалагічную граматнасць у займальным фармаце, кампанія распрацавала тэматычны комікс.

Прэзентацыя першай часткі коміксу адбылася ў фармаце інтэрактыўнага зялёнага ўрока на даху галаўнога офіса А1. У ім прынялі ўдзел выхаванцы сеткі «Зялёных школ» – адукацыйнага праекта, скіраванага на фарміраванне беражлівага стаўлення да прыроды сярод школьнікаў, які развіваецца пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Да ўрока таксама далучыліся партнёры А1 – выхаванцы SOS-Дзіцячых вёсак, Рэспубліканскага цэнтра рэабілітацыі для дзяцей-інвалідаў, а таксама дзіцячага дома сямейнага тыпу г.Мінска.

У першай частцы коміксу «Эва і Сева. Загадкавая справа тэхнікі» чытачы знаёмяцца з галоўнымі героямі гісторыі – братам і сястрой, з дома якіх раптам знікаюць усе старыя электрапрылады. Дапытлівыя школьнікі спрабуюць знайсці сляды зніклай тэхнікі, а чытачы даведваюцца пра тое, чаму важна правільна ўтылізаваць старыя прылады. Прыгодам герояў будуць прысвечаны яшчэ дзве часткі гісторыі.

 

Усе жадаючыя змогуць прачытаць комікс на рускай і беларускай мовах. Друкаваная версія будзе бясплатна даступная ў абмежаваным тыражы ў 29-ці фірмовых крамах А1 і ў сетцы «Зялёных школ», а таксама рэкамендавана школьнікам для дадатковага вывучэння тэмы правільнай ўтылізацыі тэхнікі і памяншэння смеццевага следу.

У А1 на пастаяннай аснове дзейнічае ўласная сістэма збору малагабарытнага электроннага і электрычнага абсталявання. Спраўныя гаджэты і тыя, што знаходзяцца ў актыўнай эксплуатацыі, не ўяўляюць небяспекі для чалавека і прыроды, але пры трапленні на звалку становяцца таксічнымі. Кожны жадаючы можа здаць былыя ва ўжыванні прылады – мабільныя тэлефоны, смартфоны, планшэты, электронныя кнігі – у любы з магазінаў кампаніі для іх наступнай бяспечнай утылізацыі.