Яшчэ больш прылад – у растэрміноўку да 24 месяцаў у А1 | Навiны | Пра кампанію

Яшчэ больш прылад – у растэрміноўку да 24 месяцаў у А1

Кампанія А1 працягвае аднаўляць растэрміноўку на 24 месяцы на прылады папулярных брэндаў. Набыць актуальныя мадэлі смартфонаў, аксэсуараў і наўтбукаў Apple, Xiaomi, HONOR і іншых вытворцаў стала яшчэ прасцей і зручней.

 

Аформіць пакупку ў растэрміноўку на 24 месяцы можна ў рознічнай сетцы А1, а таксама ў інтэрнэт-краме кампаніі. Цана пакупкі дзеліцца на роўныя сумы, якія будуць штомесяц спісвацца з балансу асабовага рахунку. Пры гэтым памер штомесячных плацяжоў застанецца нязменным на ўвесь перыяд доўгай растэрміноўкі. Акрамя таго, кліенты, як і раней, могуць набыць прылады за поўны кошт, а таксама ў растэрміноўку на 6 або 11 месяцаў.

 

Сярод папулярных прылад, на якія адноўлена растэрміноўка, можна вылучыць смартфоны Xiaomi Redmi 9A 32GB з 6,53-цалёвым экранам і акумулятарам ёмістасцю 5000 мАг, а таксама апошнюю стыльную навінку брэнда HONOR: ультралёгкі HONOR X8 6/128GB з квадракамерай з раздзяленнем 64 Мп. Памочнікам у рашэнні спартовых задач можа стаць смарт-гадзіннiк HUAWEI WATCH GT Runner, які спалучае у сабе высокія тэхналогіі і стыльны дызайн. А быць мабільным без шкоды камфорту, дазволяць любiмы многiмi планшэт HUAWEI MatePad (2022) 64GB LTE, а таксама лёгкі наўтбук ASUS X515 з сучасным начыннем.

 

За абнаўленнем спісу прылад, даступных для набыцця ў растэрміноўку на 24 месяцы, можна сачыць у інтэрнэт-краме А1.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.