Яшчэ больш магчымасцей: папаўненне лінейкі iPhone 15 у А1 | Навiны | Пра кампанію

Яшчэ больш магчымасцей: папаўненне лінейкі iPhone 15 у А1

Прылады

А1 пашырае асартымент навінкамі апошняй лінейкі ад Apple: iPhone 15 256GB, iPhone 15 Pro Max 256GB і iPhone 15 Pro ў двух аб'ёмах убудаванай памяці – 128 ГБ і 512 ГБ. Смартфоны ўжо даступныя для пакупкі ў інтэрнэт-магазіне і ў рознічных магазінах А1. Набыць прылады можна як адным плацяжом, так і аплаціць суму часткамі, аформіўшы растэрміноўку або крэдыт.

 

Дзівосны iPhone 15 Pro Max выраблены з авіяцыйнага тытану, чым яшчэ больш прыцягвае ўвагу да сваёй трываласці і надзейнасці. Цудоўныя візуальныя ўражанні забяспечыць 6,7-цалёвы экран, а дзякуючы графічнаму працэсару прафесійнага ўзроўню можна атрымліваць асалоду ад яркіх і насычаных выяў у гульнях і пры праглядзе фільмаў. Апрача таго, навінка мае 5-кратны аптычны зум, што дазваляе рабіць высакаякасныя здымкі нават здалёк.

 

iPhone 15 Pro абсталяваны чыпам Apple A17 Pro, які дэманструе вялізны скачок у прадукцыйнасці графікі, а таксама экранам Super Retina XDR з функцыямі ProMotion, Always-On і Dynamic Island.

 

iPhone 15 жа аснашчаны чыпам Apple A16 Bionic і яркім 6,1-цалёвым дысплэем са звыштрывалым шклом Ceramic Shield. Таксама смартфон атрымаў яшчэ больш надзейную абарону дзякуючы корпусу з авіяцыйнага алюмінію і палепшанай тэхналогіі папярэджання патрапляння пылу і вільгаці. Усе навінкі здзіўляюць высакаякаснай камерай з асноўным модулем на 48 Мп, якая дазволіць зафіксаваць самыя яркія моманты ў жыцці ў добрым раздзяленні. Апрача таго, прылады цяпер можна зараджаць праз выкарыстанне USB-C.

 

Не ўпусціце магчымасці абнавіць свой дэвайс – прыходзьце па новы iPhone 15 у А1.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы