Яшчэ надзейней, яшчэ выгадней: новыя ўмовы праграмы «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» ад А1 | Навiны | Пра кампанію

Яшчэ надзейней, яшчэ выгадней: новыя ўмовы праграмы «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» ад А1

Прылады / Аб кампаніі

А1 прадстаўляе абноўленую версію сэрвіснай праграмы «Пашыраная СМАРТ-гарантыя». Яшчэ выгадней і надзейней – з камфортнымі ўмовамі набыцця.

 

Па ўсіх сертыфікатах павялічана сума пакрыцця рамонту – на цэлых 10%. Такім чынам, удзельнікі праграмы «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» могуць адраманаваць сваю прыладу на суму ад 165 да 2200 рублёў. Аформіць сертыфікаты кліенты А1 могуць як адным плацяжом, так і ў зручную растэрміноўку на 6, 11 або 24 месяцы. Пры гэтым у выпадку выбару растэрміноўкі на 24 месяцы прыемным дадаткам стане тэрмін дзеяння сертыфіката – 2 гады пасля набыцця.

 

«Пашыраная СМАРТ-гарантыя» дае магчымасць пакупнікам смартфонаў або планшэтаў у магазінах А1 адрамантаваць сваю прыладу нават у выпадках, на якія не распаўсюджваецца дзеянне стандартнай гарантыі вытворцы – ад чысткі пры выпадковым патраплянні вільгаці і смецця да замен дэталяў пры механічных пашкоджаннях. Сертыфікаты праграмы забяспечаць максімальную абарону і якаснае абслугоўванне набытых у А1 дэвайсаў, а таксама кампенсацыю кошту пакрыцця сертыфіката ў выніку крадзяжу абсталявання.

 

Падрабязней пра сэрвісную праграму «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» можна даведацца на спецыяльнай старонцы.

 

Ваш спакой у любой сітуацыі – разам з праграмай «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» ў А1.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.