Фэнтэзі і беларуская міфалогія: на VOKA выйшаў мультсерыял «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» | Навiны | Пра кампанію

Фэнтэзі і беларуская міфалогія: на VOKA выйшаў мультсерыял «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»

VOKA

Відэасэрвіс VOKA выпусціў свой першы арыгінальны мультсерыял – «Марыля. У пошуках дзіўнікаў». Гэту фэнтэзійную гісторыю, знятую па матывах беларускай народнай казкі, усе жадаючыя змогуць паглядзець бясплатна.

 

Мультсерыял расказвае пра маленькую дзяўчынку Марылю – фантазёрку, якая марыць усім падабацца, але іншыя людзі яе зусім не заўважаюць. Адзіны чалавек, які падтрымлівае Марылю, – гэта яе сябар Алесь.

 

«Марыля. У пошуках дзіўнікаў» створаны па матывах народнай казкі «Не сіла, а смеласць», а прататыпамі фэнтэзійных персанажаў сталі героі беларускай міфалогіі. Серыял даступны на дзвюх мовах – беларускай і рускай.

 

Гледачоў чакае занурэнне ў казачны свет, дзе можа апынуцца кожны чалавек з багатым уяўленнем. Чароўныя істоты, незабыўныя прыгоды герояў, фантастычная атмасфера, мудрыя думкі – у мультсерыяле ёсць усё, за што так любяць казкі.

 

Паглядзець «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» можна на сайце voka.tv або ў прыкладанні VOKA з любой прылады і ў сетцы любога аператара.

 

Мультсерыял з'яўляецца часткай праекта «CINEVOKA – Кіно па-беларуску». Дзякуючы яму ў аднайменным раздзеле на платформе прадстаўлена больш за 50 фільмаў і серыялаў – ад галівудскіх блокбастараў да анімэ – у беларускім дубляжы.