Фітнес-бранзалет HUAWEI Band 6 – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Фітнес-бранзалет HUAWEI Band 6 – ужо ў А1

З 28 мая ў А1 стартавалі продажы новай мадэлі фітнес-бранзалета ад HUAWEI – Band 6. Навінка будзе даступная за 169 рублёў пры аднаразовай аплаце і ад 7,04 рубля ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Фітнес-бранзалет HUAWEI Band 6 па вартасцях ацэняць тыя, хто вядзе актыўны лад жыцця і сочыць за сваім здароўем. Навінка ўключае наступныя рэжымы працы: маніторынгі пульсу, сну і штодзённай фізічнай актыўнасці (крокі, колькасць спаленых калорый, пройдзеная дыстанцыя), 96 спартыўных рэжымаў, меранне насычэння крыві кіслародам (SpO2). Таксама ў бранзалеце ёсць функцыя кіравання музыкай (не падтрымліваецца прыладамі iOS), магчымасць атрымліваць апавяшчэнні пра SMS і званкі, дыстанцыйнае кіраванне камерай (для прылад HUAWEI з EMUI 8.1 і вышэй) і функцыя пошуку смартфона. Ёмістасць акумулятара забяспечыць да 14 дзён працы вашага гаджэта.

 

Пачні лета з новага бранзалета! Спяшайцеся за пакупкамі ў А1.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.