Флагманская навінка ў А1 – на смартфон HONOR 50 Lite стартаваў перадзаказ | Навiны | Пра кампанію

Флагманская навінка ў А1 – на смартфон HONOR 50 Lite стартаваў перадзаказ

З 10 па 16 снежня ў А1 даступная для перадзаказу новая мадэль смартфона ад брэнда HONOR – HONOR 50 Lite. Прыладу можна набыць адным плацяжом за 799 рублёў або ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 33,29 рубля.

 

Дэвайс аснашчаны бязрамачным 6,67-цалёвым FullView-экранам, у якім прадугледжана аўтаматычная наладка колеравай тэмпературы і рэгуляванне яркасці для камфортнага прагляду мультымедыйнага кантэнту.

 

HONOR 50 Lite працуе на базе 8-ядзернага працэсара Qualcomm Snapdragon 662 з частатой да 2 ГГц. Пры гэтым аб'ём аператыўнай памяці прылады складае 6 ГБ, а пастаяннай – 128 ГБ. Працяглы час аўтаномнай працы забяспечвае акумулятар ёмістасцю 4300 мАг, які падтрымлівае функцыю хуткай зарадкі HONOR SuperCharge 66 Вт.

 

Адной з асаблівасцяў HONOR 50 Lite стала камера, якая складаецца з асноўнага модуля на 64 Мп, а таксама звышшырокавугольнага на 8 Мп і двух дадатковых модуляў па 2 Мп, якія адказваюць за эфект баке і макраздымку. Дзякуючы такому спалучэнню камера не толькі дазваляе атрымліваць першакласныя здымкі ўдзень, але і паспяхова спраўляецца з начной здымкай. Для стварэння яркіх сэлфі-здымкаў смартфон мае франтальную камеру на 16 Мп.

 

Спяшайцеся зрабіць перадзаказ на флагманскі HONOR 50 Lite у А1 – і адным з першых ацаніць усе магчымасці смартфона!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.