Футбольны клуб «А1 Юніёр» правядзе адкрытую трэніроўку для дзяцей | Навiны | Пра кампанію

Футбольны клуб «А1 Юніёр» правядзе адкрытую трэніроўку для дзяцей

29 жніўня футбольны клуб «А1 Юніёр» правядзе Дзень адкрытых дзвярэй на стадыёне «Дынама». Хлопчыкі і дзяўчынкі ад 5 да 12 гадоў з любымі навыкамі і вопытам гульні змогуць бясплатна патрэніравацца і пагуляць у футбол пад кіраўніцтвам настаўнікаў. Для гэтага патрэбна толькі прайсці папярэднюю рэгістрацыю і ўзяць з сабой зменны спартыўны абутак.

 

Трэніроўка пачнецца ў 12:00. Размінка пройдзе ў фармаце флэшмобу і будзе трансліравацца на ўсіх экранах стадыёна «Дынама».

 

На полі будуць арганізаваны тэматычныя пляцоўкі для розных узроставых катэгорый дзяцей. Усе ўдзельнікі змогуць адпрацаваць ідэальнае пенальці і дакладны пас, а таксама прайсці эстафету «Маланкавы нападаючы». У юных футбалістаў будзе магчымасць паспрабаваць сябе ў скачках у вышыню. Кожнага ўдзельніка мерапрыемства чакаюць памятныя падарункі.

 

Пасля майстар-класаў і трэніровак будучыя чэмпіёны разам з бацькамі змогуць зрабіць запамінальныя фатаграфіі ў тэматычнай фотазоне.

 

Для камфорту і бяспекі ўдзельнікаў Дня адкрытых дзвярэй на пляцоўцы будуць прадугледжаны меры па захаванні сацыяльнага дыстанцыравання і дадаткова абсталяваны зоны з антысептыкамі, медыцынскімі маскамі і пальчаткамі.

 

«А1 Юніёр» – дзіцячы спартыўны клуб, у якім займаюцца хлопчыкі і дзяўчаты ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў. Трэніроўкі праходзяць ва Фрунзенскім, Савецкам, Першамайскім раёнах Мінска. З 2019 года клуб развіваецца пры падтрымцы кампаніі А1.