Galaxy A52 і Galaxy A72: выбірайце сваю навінку ад Samsung у А1 | Навiны | Пра кампанію

Galaxy A52 і Galaxy A72: выбірайце сваю навінку ад Samsung у А1

У А1 стартавалі продажы двух новых прадстаўнікоў лінейкі Galaxy A ад Samsung – Galaxy A52 і A72.

 

Адметнымі асаблівасцямі навінак сталі камеры высокага раздзялення, вільгацеахова па стандарце IP67 і доўгі час працы ад адной зарадкі. Яркі і лаканічны дызайн, вялікі выбар колераў корпуса – не пакіне абыякавымі нават самых стылёвых карыстальнікаў.

 

Малодшая мадэль прапануе на выбар 4 ці 8 ГБ аператыўнай памяці, а старэйшая – 6 ці 8 ГБ. Абедзве прылады даступныя ў версіях 128 ці 256 ГБ. Пры гэтым працэсар у Galaxy A52 і A72 выкарыстоўваецца аднолькавы: гэта прадукцыйны 8-ядзерны Snapdragon 720G.

 

Смартфоны атрымалі асноўную камеру з чатырма модулямі з галоўным аб'ектывам на 64 Мп, якая не толькі выдатна спраўляецца з фотаздымкай, але і можа здымаць відэа ў раздзяленні да 4K. Адрозненнем Galaxy A72 ад малодшай мадэлі A52 з'яўляецца наяўнасць тэлефота-модуля раздзяленнем 8 Мп (у Galaxy A52 у якасці чацвёртага модуля выступае 5-мегапіксельны датчык глыбіні). Абедзве прылады таксама аснашчаныя 5-мегапіксельным модулем для макраздымкі і 12-мегапіксельным звышшырокавугольным аб'ектывам.

 

Крыху адрозніваюцца прылады ёмістасцю акумулятара (4500 мАг у Galaxy A52 і 5000 мАг у Galaxy A72) і дыяганаллю дысплея (6,5 цалі ў Galaxy A52 і 6,7 цалі ў Galaxy A72).

 

Samsung Galaxy A52 у A1 можна набыць па кошце ад 949 рублёў ці ў растэрміноўку да 24 месяцаў з плацяжом ад 39,54 рубля. Samsung Galaxy A72 каштуе ад 1249 рублёў аднаразовым плацяжом ці ад 52,04 рубля ў месяц у растэрміноўку.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.