Госці пляцоўкі А1 на Vulitsa Ezha змогуць выйграць Мega BOX з калонкай, бесправадной зарадкай і дызайнерскім адзеннем
У выхадныя 3-4 верасня адбудзецца трэці ў гэтым сезоне фестываль Vulitsa Ezha. Кампанія А1, якая з'яўляецца адным з пастаянных партнёраў вялікага гарадскога пікніка, зноў адкрые ў Батанічным садзе квэст-пляцоўку A1 Mega Place з розыгрышам прызоў для гасцей.
Канцэпцыя А1 Mega Place распрацавана на аснове ідэі лінейкі «МЕГА»: абаненты самі могуць выбраць сабе тарыф менавіта з тымі паслугамі, якія ім патрэбны – хатні інтэрнэт, лічбавае тэлебачанне і мабільную сувязь.
Як і ў іншыя фестывальныя ўікенды, А1 Mega Place будзе падзелена на некалькі тэматычных зон: «Мой А1» Point, на якім можна азнаёміцца з функцыяналам мабільнага прыкладання, Smart Point – з інтэлектуальнымі гульнямі, Creative Point – з роспісам экашопераў, Kids Point – з арт-зонай для дзяцей, Photo Point – з летнімі арэлямі і VOKA Point – з квізамі і кінапаказамі. Таксама на пляцоўцы будзе размешчана асобная зона для заняткаў ёгай, на якой чакаюць не толькі дарослых, але і дзяцей.
Спецыяльныя госці A1 Mega Place – брэнд дызайнерскага адзення LSD Clothing, які, як і кампанія А1, у сваёй працы прытрымліваецца экалагічных прынцыпаў. Прадстаўнікі брэнда выступяць з лекцыяй аб выкарыстанні экаскуры і падзеляцца сваёй экспертызай у пытаннях, якія тычацца экалагічнай вытворчасці адзення. Акрамя таго, гасцей пляцоўкі чакаюць выступленні блогераў: Аліна Балаш раскажа пра тое, як трымацца экалагічнага падыходу пры стасунках з кам'юніці ў сваім блогу, а Ксенія Вяцкая выступіць з яркай тэмай, прысвечанай карысці даступных прадуктаў: «Чаму больш экалагічна есці агрэст, а не авакада».
У завяршэнне кожнага фестывальнага дня гасцей А1 Mega Place чакаюць найлепшыя сэты электроннай музыкі ад дзіджэя Дашы Пушкінай.
За далучэнне да актыўнасцей, арганізаваных на пляцоўцы, госці змогуць зарабляць балы (адна зона актывацыі – 5 балаў). За ўсталёўку або наяўнасць на смартфоне прыкладання «Мой А1», а таксама перамогу ў тэматычным квізе можна будзе атрымаць адразу 10 балаў. Усе вынікі трэба зафіксаваць на картцы, якая выдаецца на ўваходзе, а пасля запаўнення – пакінуць яе ў лататроне, каб выпрабаваць сваю ўдачу ў розыгрышы. Удзельнічаць у ім могуць абаненты ўсіх мабільных аператараў, адзіная ўмова – набраць не менш за 20 балаў.
У прызавы Mega BOX уваходзіць набор прадукцыі А1, промакоды для бясплатнага прагляду кантэнту на відэасэрвісе VOKA, а таксама спецыяльныя падарункі ад партнёра пляцоўкі: футболкі і шоперы ад LSD Clothing. Вынікі розыгрышаў будуць падводзіцца 3 і 4 верасня ў зоне VOKA Point у 16:00 і 20:00.