HUAWEI Band 8 – новы фітнес-бранзалет ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

HUAWEI Band 8 – новы фітнес-бранзалет ужо ў А1

Прылады

У А1 з’явіўся ў продажы новы фітнес-бранзалет – HUAWEI Band 8. Тонкі, лёгкі і функцыянальны аксесуар можна набыць як адным плацяжом за 189 рублёў, так і ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў – ад 7,87 рубля ў месяц.

 

HUAWEI Band 8 мае 8,99 мм у таўшчыню і важыць 14 грамаў (без раменьчыка). Пры гэтым прылада атрымала алюмініевы корпус і вялікі 1,47-цалёвы AMOLED-дысплей з падтрымкай функцыі Always-On, на якім зручна праглядаць любую неабходную інфармацыю. Дзякуючы ёмістаму акумулятару бранзалет здольны працаваць без падзарадкі да 14 дзён.

 

Сярод магчымасцей прылады вылучаюцца палепшаны алгарытм маніторынгу сну і больш дакладная ў параўнанні з папярэднімі пакаленнямі тэхналогія маніторынгу сардэчнага рытму. Бранзалет падтрымлівае больш за 100 рэжымаў трэніровак. Акрамя таго, дзякуючы сістэме HarmonyOS 3.1 карыстачы прылады атрымалі мноства новых магчымасцяў налады інтэрфейсу: напрыклад, стужку віджэтаў.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы