HUAWEI FreeBuds 5i – ужо ў продажы ў А1 | Навiны | Пра кампанію

HUAWEI FreeBuds 5i – ужо ў продажы ў А1

Прылады

У асартыменце А1 з’явілася цікавая навінка: HUAWEI FreeBuds 5i. Бесправадныя навушнікі даступныя для набыцця па цане 249 рублёў – у тым ліку ў растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 11,45 рубля.

 

HUAWEI FreeBuds 5i падтрымліваюць лічбавы гук высокага разрашэння (Hi-Res Audio) і гібрыдную функцыю актыўнага шумапрыглушэння з падтрымкай трох розных рэжымаў – ад практычна поўнага ўхілення вонкавых шумоў да максімальна празрыстага, але пры гэтым выразнага і аб’ёмнага гучання.

 

Навінка прыцягвае ўвагу не толькі тэхнічнымі характарыстыкамі, але і свежым поглядам на эстэтыку гаджэтаў. Зарадны кейс HUAWEI FreeBuds 5i вонкава і тактыльна падобны да марской галькі, а плаўныя лініі саміх навушнікаў падкрэсліваюцца гульнёй святла на глянцавым пластыку. Эрганамічная форма дазваляе ім надзейна трымацца ў вушах у тым ліку падчас актыўных трэніровак і робіць камфортным нават самае доўгае праслухоўванне.

 

Дзякуючы функцыі Dual Connect гаджэт можна падключыць да двух розных устройстваў адначасова і лёгка пераключацца паміж імі. Акрамя таго, HUAWEI FreeBuds 5i дазваляюць настройваць пад сябе кіраванне жэстамі – уключаючы нават каманду для спуску засаўкі сэлфі-камеры вашага смартфона. Пры гэтым ёмістая батарэя кейса забяспечвае навушнікам да 28 гадзін работы, а 15-мінутнай зарадкі хапае на чатыры гадзіны прайгравання гуку.

 

Спяшайцеся ацаніць навінку ад HUAWEI першымі!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы