HUAWEI nova 9 SE – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

HUAWEI nova 9 SE – ужо ў А1

У А1 стартаваў продаж уражлівай навінкі брэнда HUAWEI – мадэлі nova 9 SE. Смартфон з прывабным дызайнам і выдатнымі характарыстыкамі можна набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў ад 57,04 рубля за месяц.

 

HUAWEI nova 9 SE – гэта дэвайс з вялікім бязрамачным экранам HUAWEI FullView з дыяганаллю 6,78 цалі і ўльтратонкімі рамкамі 1,05 мм. Смартфон мае квадракамеру з асноўным модулем высокага разрашэння на 108 Мп, што дазваляе рабіць яркія здымкі як удзень, так і ўначы. Акрамя таго, устройства падтрымлівае адначасовую здымку з франтальнай і асноўнай камер – з дапамогай гэтай функцыі можна захаваць усё, што адбываецца вакол і не ўпусціць важных дэталей. Пры гэтым ёмістая батарэя 4000 мАг і падтрымка хуткай зарадкі HUAWEI SuperCharge 66 Вт забяспечаць доўгі час работы ўстройства.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы