HUAWEI Watch Fit Elegant – ужо ў А1
У А1 пачаўся продаж новага смарт-гадзінніка ад HUAWEI – Watch Fit Elegant, створаных на базе мадэлі HUAWEI Watch Fit мінулага года. Набыць прыладу можна за 369 рублёў пры аплаце аднаразовым плацяжом ці за 15,37 рубля ў месяц у растэрміноўку на 24 месяцы.
У адрозненне ад папярэдняй мадэлі корпус HUAWEI Watch Fit Elegant выкананы з паліраванай нержавеючай сталі. Навінка атрымала прамавугольны 1,64-цалевы AMOLED-дысплеей з разрознасцю 280х456 пікселяў, ёмісты акумулятар, які забяспечвае працу прылады да 10 дзён, і датчык для маніторынгу жыццёва важных паказчыкаў – частаты сэрцабіцця і ўзроўню кіслароду ў крыві (SpO2). Смарт-гадзіннік таксама падтрымлівае 96 рэжымаў трэніровак і можа весці ўлік пройдзеных крокаў, спаленых калорый і адоленай за дзень адлегласці.
HUAWEI Watch Fit Elegant даступны ў двух колерах: белым і чорным.
Парадуйце сябе моднай і практычнай навінкай у А1!
Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.