Ігракi БАТЭ падтрымалі дабрачынную ініцыятыву «100 гадзiн з А1» | Навiны | Пра кампанію

Ігракi БАТЭ падтрымалі дабрачынную ініцыятыву «100 гадзiн з А1»

11 ліпеня ў рамках Чэмпіяната Беларусі па футболе на стадыёне «Барысаў-Арэна» адбылася сустрэча клубаў БАТЭ (Барысаў) і «Славія» (Мазыр). Гэтай гульнёй футбалісты БАТЭ падтрымалі дабрачынную акцыю «100 гадзiн з А1: Падтрымай TEAM BY!» на карысць Рэспубліканскага клінічнага цэнтра паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям. У залік акцыі быў дададзены асабісты гульнявы час кожнага футбаліста клуба БАТЭ падчас самога матча і трэніроўкі напярэдадні сустрэчы. Такім чынам, скарбонка раздзела «Бег» папоўнілася адразу 28 гадзінамі і 45 хвілінамі.

Падтрымка «100 гадзiн з А1: Падтрымай TEAM BY!» з боку iгракоў БАТЭ выявілася таксама ў тым, што на перадматчавае пастраенне яны выйшлі ў цішотках з сімволікай акцыі. Тым самым яны нагадалі ўсім сваім заўзятарам і беларускім фанатам футбола аб тым, што кожны з іх таксама можа далучыцца да ініцыятывы. Для гэтага дастаткова проста зарэгістравацца на сайце 100.А1.by і паведамляць пра свае індывідуальныя спартыўныя вынікi ў бегу, плаванні, хадзе або яздзе на ровары, каб дасягнуць асабістай мэты ў 100 гадзін і дапамагчы Рэспубліканскаму клінічнаму цэнтру паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям атрымаць 50 тыс. рублёў ад кампаніі А1.

 

Арганізаваная кампаніяй А1 сумесна з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь акцыя «100 гадзiн з А1: Падтрымай TEAM BY!» стартавала ў Міжнародны алімпійскі дзень — 23 чэрвеня. За гэты час да яе далучыліся 940 чалавек, якім удалося набраць ўжо 9 949 гадзін. У асабістым заліку сярод удзельнікаў лідзіруюць Уладзімір Губіч, Кацярына Страковiч і Сяргей Сваднiкайла.

 

Па завяршэнні ініцыятывы будуць падведзеныя вынікі: у агульным заліку і асобна ў кожным вiдзе спорту. Удзельнікі, якія дасягнулі найбольшага ліку гадзін трэніровак у кожнай з чатырох дысцыплін, атрымаюць камплекты медалёў, а абсалютны пераможца - кубак. Прыняць удзел у акцыі і даведацца ўсе падрабязнасці можна на сайце 100.A1.by.