iMac 24 256GB у пашыранай канфігурацыі – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

iMac 24 256GB у пашыранай канфігурацыі – ужо ў А1

У А1 пачаліся продажы манаблока iMac 256GB у пашыранай канфігурацыі з дыяганаллю экрана 24 цалі. Навінка абсталявана клавіятурай і мышшу, прадстаўлена ў серабрыстым колеры і даступная ў віртуальнай краме кампаніі.

 

iMac 24 256GB – гэта абноўлены iMac у палепшанай камплектацыі з убудаваным у клавіятуру Touch ID, які дазваляе хутка і бяспечна разблакаваць iMac, а таксама аплаціць пакупкі з Apple Pay. Акрамя таго, дэвайс атрымаў тонкі 24-цалёвы дысплей з раздзяленнем 4,5К, найноўшы чып M1, 8 ГБ аб'яднанай і 256 ГБ асноўнай памяці.

 

Пры афармленні куплі ў растэрміноўку на 24 месяцы кошт прылады складзе 208,30 рубля ў месяц, а пры аднаразовай аплаце – 4 699,00 рублёў. Спецыяльны кошт даступны пры ўмове падключэння або выкарыстання тарыфнага плана «Камфорт L» і вышэй.

 

Спяшайцеся аформіць пакупку пашыранай канфігурацыі iMac у віртуальнай краме А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.