Infinix NOTE 30 VIP з унушальнай камплектацыяй – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Infinix NOTE 30 VIP з унушальнай камплектацыяй – ужо ў А1

Прылады

У А1 стартавалі продажы смартфона Infinix NOTE 30 VIP 8/256GB, які адрозніваецца выдатнымі суадносінамі цаны, якасці і камплектацыі. Набыць навінку можна адным плацяжом за 1149 рублёў або усяго ад 104,45 рубля ў месяц у растэрміноўку без пераплат да 11 месяцаў. Апрача таго, у фірменных магазінах А1 любы смартфон можна набыць у крэдыт без першага ўзносу і з камфортнымі ўмовамі плацяжу.

 

Infinix NOTE 30 VIP мае 10-бітны AMOLED-дысплэй з частатой абнаўлення да 120 Гц, высокапрадукцыйны працэсар Dimensity 8050 і акумулятар ёмістасцю 5000 мАч. Дзякуючы камеры з асноўным модулем у 108 Мп і некалькімі рэжымамі здымкі можна рабіць фатаграфіі і відэа на прафесійным узроўні пры самых розных умовах.

 

У камплекце да смартфона прыкладаецца не толькі ўніверсальная правадная зарадка на 68 Вт, але і бесправадная зарадка на 15 Вт, якая дазваляе заражаць дэвайс у любым месцы і ў любы час. Апрача таго, Infinix Note 30 VIP камплектуецца чахлом і ахоўным шклом.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.