«Інклюзіўны барыста ў А1» пашыраецца: яшчэ адна кавярня пачала работу ў Мінску | Навiны | Пра кампанію

«Інклюзіўны барыста ў А1» пашыраецца: яшчэ адна кавярня пачала работу ў Мінску

Сетка кавярняў «Інклюзіўны барыста» працягвае пашырацца. Пры падтрымцы кампаніі А1 пачынае работу ўжо другая ўстанова ў Мінску. Яна размясцілася ў цэнтры продажаў А1 па адрасе вул. Куйбышава, 69. Кавярня «Інклюзіўны барыста ў А1» будет працаваць з 9:00 да 21:00.

У адпаведнасці з канцэпцыяй усіх кавярняў сеткі «Інклюзіўны барыста» інтэр'ер і ўладкаванне новай мінскай установы спецыяльна прадуманы такім чынам, каб стварыць інклюзіўную рабочую прастору для персаналу і камфортныя ўмовы для абслугоўвання наведвальнікаў. У меню прадстаўлены разнастайныя кававыя напоі, якія будуць гатаваць інклюзіўныя барыста. Таксама наведвальнікі змогуць заказаць да кавы дэсерты. Каб падкрэсліць асаблівы характар установы, напоі будуць разліваць у фірмовыя кубачкі са стылізаванымі партрэтамі і асабовымі гісторыямі супрацоўнікаў. А вітаць гасцей будзе раставая фігура дырэктара сеткі «Інклюзіўны барыста» Васі Паўлікава – першага ў Беларусі кіраўніка з сіндромам Даўна.

Ідэя праекта «Інклюзіўны барыста», які распрацаваў і рэалізаваў актывіст-вазочнік Аляксандар Аўдзевіч, – забяспечваць працаўладкаванне людзям з фізічнымі асаблівасцямі і адкрываць для іх новыя спосабы самарэалізацыі. Таксама некаторыя з супрацоўнікаў прайшлі навучанне ў Акадэміі інклюзіўных барыста – на спецыяльных курсах, якія пры падтрымцы А1 арганізаваў аўтар праекта Аляксандр Аўдзевіч. Першыя выпускнікі Акадэміі ўжо накіраваліся на работу ў Брэст, дзе 23 ліпеня адкрылася кавярня «Інклюзіўны барыста ў А1».

 

Адкрыццё другой у Мінску і чацвёртай у Беларусі кавярні «Інклюзіўны барыста ў А1» – новы важны крок кампаніі А1 па забеспячэнні роўных магчымасцяў для людзей незалежна ад іх фізічных асаблівасцяў. Безбар'ернае асяроддзе створана ва многіх магазінах А1, а таксама ў цэнтральным офісе кампаніі ў Мінску. Акрамя таго, кампанія наладзіла магчымасць дыстанцыйнай работы для сваіх супрацоўнікаў. Гэта дазваляе разглядаць у якасці кандыдатаў на працаўладкаванне ў А1 у тым ліку і людзей з фізічнымі асаблівасцямі. Сёння сярод такіх прапаноў – вакансіі на пазіцыі спецыяліста кантакт-цэнтра, групы дыстанцыйнага абслугоўвання, інжынера дыстанцыйнай тэхнічнай падтрымкі, спецыяліста па дыстанцыйных продажах.