Інклюзія, музыка, кіно: А1 адкрые тры пляцоўкі на фестывалі Vulitsa Ezha | Навiны | Пра кампанію

Інклюзія, музыка, кіно: А1 адкрые тры пляцоўкі на фестывалі Vulitsa Ezha

У выхадныя 5-6 чэрвеня вялікі гарадскі пікнік Vulitsa Ezha адкрывае новы сезон. Сёлета фестываль пройдзе пры падтрымцы кампаніі А1, якая абсталюе ў Батанічным садзе тры новыя пляцоўкі.

 

Дзякуючы такой калабарацыі кампанія А1, якая ўжо шмат гадоў працуе з тэмай інклюзіі і грамадства роўных магчымасцяў, падрыхтуе для фестывалю адмысловую безбар'ерную пляцоўку і запросіць выступіць там вядомых беларусаў. У кожны з фестывальных выхадных – 5-6 чэрвеня, 10-11 ліпеня, 21-22 жніўня – розныя спікеры будуць дзяліцца сваімі гісторыямі пра тое, як інклюзія стала часткай іх жыцця, і праводзіць творчыя майстар-класы – іх расклад з'явіцца крыху пазней.

 

«Кіруючыся міжнароднымі прынцыпамі ESG у экалагічным, сацыяльным і карпаратыўным кіраванні, кампанія А1 рэалізуе інклюзіўныя праекты, натхнёныя ідэяй стварэння грамадства роўных магчымасцяў. Нам важна гаварыць пра тое, што інклюзія – гэта не толькі стварэнне безбар'ернага асяроддзя, але і глабальны падыход, які аб'ядноўвае людзей. І вялікі гарадскі пікнік Vulitsa Ezha – ідэальнае месца, каб напомніць пра гэта і прапанаваць розныя фарматы адпачынку для ўсіх без выключэння. Мы хочам, каб госці фестывалю на роўных атрымлівалі асалоду ад якаснай музыкі і кіно, таму таксама дапоўнім яго праграму мерапрыемствамі пры падтрымцы A1 Xplore Music ад Deezer і відэасэрвісу VOKA», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

 

Госці новай фестывальнай пляцоўкі змогуць пакаштаваць там фірменныя напоі з самай вядомай безбар'ернай кавярні краіны «Інклюзіўны барыста». Каб усім наведвальнікам было камфортна, саму барную стойку зробяць заніжанай, а дарожкі да яе пакрыюць спецыяльным здымным насцілам. Акрамя таго, на інклюзіўнай пляцоўцы А1 будуць працаваць прафесійныя цьютары і псіхолагі, якія змогуць аказаць неабходную падтрымку ці вырашыць нестандартную сітуацыю.

 

Музычную частку вялікага гарадскога пікніка дапоўніць праграма ад A1 Xplore Music ад Deezer і брэнда прэміяльнай акустыкі Bang&Olufsen: майстар-класы ад харэографаў школы «Паверх Larry» і дыджэйскія сэты ад Gleb Gurami. А відэасэрвіс VOKA адкрые для гасцей фестывалю кінатэатр пад адкрытым небам, дзе ўсе выхадныя з 13.00 да 20.00 будуць ісці паказы фільмаў для рознай аўдыторыі, а таксама праводзіцца тэматычныя квізы і розыгрышы.

 

Як і на іншых лакацыях Vulitsa Ezha, для камфорту і бяспекі гасцей на кожнай з трох новых пляцовак А1 будуць прадугледжаны меры па выкананні сацыяльнага дыстанцыявання і дадаткова абсталяваны зоны з антысептыкам, а ўвесь персанал забяспечаны медыцынскімі маскамі і пальчаткамі.