«Інтэлектуальны энергаманіторынг»: А1 прэзентаваў сістэму бесправаднога кантролю за энергаспажываннем | Навiны | Пра кампанію

«Інтэлектуальны энергаманіторынг»: А1 прэзентаваў сістэму бесправаднога кантролю за энергаспажываннем

А1 прэзентаваў новую паслугу «Інтэлектуальны энергаманіторынг» – сістэму бесправаднога кантролю за абсталяваннем і вытворчай дысцыплінай на прадпрыемствах, якая здольная з дакладнасцю да хвіліны сачыць за выкананнем яго рэгламенту і расходам электраэнергіі, а таксама скарачаць выдаткі на яе і выяўляць паломкі электрасеткі ў рэжыме рэальнага часу.

 

Рашэнне распрацавана спецыяльна для галін з вялікім расходам электраэнергіі і ўключае ў сябе мадэм для перадачы даных, бесправадныя датчыкі PAN 10/12/14/42 – на выбар кліента, web-інтэрфейс для анлайн-маніторынгу і паслугі сувязі А1 на інтэрнэт-тарыфах лінейкі «Бізнес Анлім».

 

Бесправадныя датчыкі зашчоўкваюцца на кабелях электрасілкавання без парушэння ізаляцыі і кожныя 10 секунд перадаюць інфармацыю па зашыфраваным канале на мадэм – яе можна прагледзець на любой прыладзе з выхадам у інтэрнэт. Гэта дазваляе вызначыць, наколькі эфектыўна выкарыстоўваецца абсталяванне на прадпрыемстве, як выконваецца рэгламент яго працы, знайсці ўцечку дарагіх рэсурсаў і зменшыць частату паломак абсталявання.

 

Падключыць паслугу «Інтэлектуальны энергаманіторынг» могуць юрыдычныя асобы – для рэстаранаў і ўстаноў хуткага абслугоўвання, сетак АЗС, прадпрыемстваў лёгкай і цяжкай прамысловасці, машынабудавання і металаапрацоўкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншых галін з высокім энергаспажываннем.

 

Для выкарыстання рашэння патрэбна падключэнне да мабільнага ці фіксаванага інтэрнэту А1, пры гэтым абсталяванне выдаецца ў бясплатнае карыстанне, а абаненцкая плата за доступ да аналітыкі складзе ад 30 рублёў у месяц.

 

Выдача абсталявання ажыццяўляецца на абанента з тарыфным планам лінейкі «Бізнес Анлім». На аднаго абанента можна атрымаць у карыстанне да 50 адзінак абсталявання.

 

Каб атрымаць кансультацыю і аформіць падключэнне, неабходна пакінуць тут заяўку.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.