Інтэрнэт для дома і лецішча стаў яшчэ больш даступным: А1 пашырыў магчымасці лінейкі «Раздавай Wi-Fi» | Навiны | Пра кампанію

Інтэрнэт для дома і лецішча стаў яшчэ больш даступным: А1 пашырыў магчымасці лінейкі «Раздавай Wi-Fi»

З 1 чэрвеня 2021 года ў лінейцы тарыфных планаў «Раздавай Wi-Fi», прызначанай для арганізацыі бесправаднога Wi-Fi з наступнай раздачай мабільнага інтэрнэту на любыя прылады ў загарадным доме, на лецішчы або любым іншым месцы, з'явілася новая опцыя «Раздавай Wi-Fi 30», якая ўключае 30 ГБ мабільнага інтэрнэту на поўнай хуткасці. Таксама карыстальнікам дадзенай лінейкі сталі даступныя выгадныя ўмовы куплі 4G Wi-Fi роўтараў у растэрміноўку на спецыяльных умовах.

 

Абноўленая лінейка тарыфных планаў «Раздавай Wi-Fi» цяпер уключае тры опцыі «Раздавай Wi-Fi 30», «Раздавай Wi-Fi 75» і «Раздавай Wi-Fi Pro». Прычым для новых карыстальнікаў сталі даступныя істотныя зніжкі на абаненцкую плату на працягу першых 6 месяцаў:

 

Раздавай Wi-Fi 30

Раздавай Wi-Fi 75

Раздавай Wi-Fi Pro

Акцыйная абаненцкая плата

9,90 руб./мес. першыя 6 месяцаў

9,90 руб./мес. першыя 3 месяцы
15,90 руб./мес. з 4 па 6 месяц

24,90 руб./мес. першыя 3 месяцы
34,90 руб./мес. з 4 па 6 месяц

Абаненцкая плата па заканчэнні акцыі

15,99 руб./мес.

20,69 руб./мес.

41,49 руб./мес.

Інтэрнэт-трафік на максімальнай хуткасці

30 ГБ

75 ГБ

150 ГБ

Хуткасць пасля вычарпання асноўнага пакета

512 Кбіт/с

 

У выпадку, калі ўключанага ў абаненцкую плату інтэрнэт-трафіку на максімальнай хуткасці будзе недастаткова, можна падключыць пакет «Турбакнопка» (безлімітны доступ у інтэрнэт на максімальнай хуткасці за 2,99 рубля ў суткі) або дадатковы пакет трафіку аб'ёмам 5 ГБ за 5,99 рубля ў месяц.

 

Такім чынам, карыстацца ўсімі звыклымі магчымасцямі і сэрвісамі цяпер можна ў любым месцы, хай гэта будзе горад або лецішча, дзе працуе 3G- ці 4G-сетка А1.

 

А для таго, каб арганізацыя бесправаднога Wi-Fi стала яшчэ больш простай, усе абаненты лінейкі «Раздавай Wi-Fi» атрымліваюць магчымасць набыць неабходнае для гэтага абсталяванне на спецыяльных умовах:

 

Раздавай Wi-Fi 30

Раздавай Wi-Fi 75

Раздавай Wi-Fi Pro

Мабільны 4G Wi-Fi роўтар Huawei E5576-320

5,90 руб./мес. у растэрміноўку на 24 месяцы

4G Wi-Fi роўтар TP-Link TL-MR6400v4 з модулем для падключэння дамашняга інтэрнэту

-

9,90 руб./мес. у растэрміноўку на 24 месяцы

4G Wi-Fi роўтар А1 Elegance з модулем для падключэння дамашняга інтэрнэту

-

11,90 руб./мес. у растэрміноўку на 30 месяцаў

Узмацняльнік сігналу Nitsa-5 MIMO 2x2 (знешняя антэна + 2 кабелі)

-

10,90 руб./мес. у растэрміноўку на 24 месяцы

Узмацняльнік сігналу Nitsa-5 (знешняя антэна + 2 кабелі)

-

6,90 руб./мес. у растэрміноўку на 24 месяцы

 

Сетка 4G ад А1 пры гэтым ужо стала даступная у шмат якіх гарадах, а таксама ў сельскай мясцовасці. Так, напрыклад, А1 нядаўна скончыў работы па пашырэнні 4G-сеткі ў Мінскай вобласці, даўшы магчымасць карыстацца высакахуткасным інтэрнэтам па тэхналогіі LTE больш як 98% насельніцтва рэгіёну. Мінская вобласць стала ўжо трэцім рэгіёнам Беларусі, дзе ў рамках супрацоўніцтва А1 і beCloud рэалізаваны праект па пашырэнні зоны пакрыцця сувязі чацвёртага пакалення. Да гэтага пачынаючы з ліпеня 2020 года аналагічныя работы былі праведзены ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. У далейшых планах А1 – запусціць сетку LTE у Віцебскай вобласці. Да 2023 года зона пакрыцця 4G для абанентаў А1 практычна зраўнуецца з існуючай на дадзены момант зонай пакрыцця 3G-сеткі А1 і дасягне 97% тэрыторыі Беларусі.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.