«Інтэрнэт рэчаў» ад А1 лёг у аснову рашэння па кантролі энергарэсурсаў | Навiны | Пра кампанію

«Інтэрнэт рэчаў» ад А1 лёг у аснову рашэння па кантролі энергарэсурсаў

Беларускія прадпрыемствы, зацікаўленыя ў эфектыўным уліку расходаў энергарэсурсаў, атрымалі магчымасць падключыцца да сістэмы «Сафіт», якая працуе на сетцы «інтэрнэту рэчаў» ад А1. У аснове гэтага рашэння ляжаць інтэлектуальныя сэнсары і прыборы ўліку цепла- і водаспажывання, аснашчаныя SIM-картамі А1 для абмену данымі з платформай.

 

Новае рашэнне дазваляе наладзіць кантроль за расходаваннем энергарэсурсаў і маніторынг іх бягучага спажывання з разбіўкай па часе, групах спажыўцоў і г.д. Акрамя таго, сістэма дазваляе сачыць за спраўнасцю прыбораў уліку цепла- і водаспажывання, фіксаваць спробы ўмяшання ў іх працу, а таксама ацаніць эфектыўнасць укаранення розных рашэнняў для эканоміі энергаспажывання. Пры гэтым падключэнне да платформы «Сафіт» праз NB-IoT ад А1 адрозніваецца прастатой і эфектыўнасцю за кошт вялікай ёмістасці сеткі і высокага пранікнення сігналу (перадача даных стабільна працуе нават у падвальных памяшканнях, будынках з тоўстымі сценамі і перакрыццямі і іншых цяжкадаступных месцах). Яшчэ адной перавагай рашэння ад А1 з'яўляецца невысокі кошт абсталявання (датчыкаў і лічыльнікаў) і нізкі ўзровень энергаспажывання.

 

Сёння да платформы «Сафіт» праз сетку NB-IoT ад А1 падключана больш за 100 розных аб'ектаў у Мінску і Гродна. Далучыцца да іх ліку могуць усе жадаючыя ў любым населеным пункце краіны. У перспектыве праект можа пашырыцца на ўсю краіну.