«Інтэрнэт рэчаў» ад А1 стаў выкарыстоўвацца ў праекце па павышэнні бяспекі электраўстановак для насельніцтва ў Гомельскай вобласці | Навiны | Пра кампанію

«Інтэрнэт рэчаў» ад А1 стаў выкарыстоўвацца ў праекце па павышэнні бяспекі электраўстановак для насельніцтва ў Гомельскай вобласці

У Гомельскай вобласці рэалізаваны праект па павышэнні бяспекі электраўстановак для насельніцтва на базе сеткі «інтэрнэту рэчаў» (NB-IoT). Рашэнне для электрасетак дазваляе абсталяваць трансфарматарныя падстанцыі сігналізацыяй і абараніць людзей ад пашкоджанняў электрычным токам.

 

Тэхнічнае рашэнне складаецца з блока бесперабойнага сілкавання, платы з мікракантролерам і модуля сувязі. Ахоўная прылада працуе на аснове сеткі «інтэрнэту рэчаў» A1, што дазваляе перадаваць даныя аддалена. Прылада кантралюе адчынянне дзвярэй трансфарматарнай падстанцыі, устаноўку і зняцце з аховы электронным ключом ці аддалена дыспетчарам, уключае сірэну пры ўзломе, а таксама мерае ўзровень напружання на трансфарматарнай падстанцыі і перадае даныя з яе абсталявання. Усё гэта фіксуецца ў журнале і адлюстроўваецца на камп'ютары дыспетчара раёна электрасетак, дазваляе своечасова накіраваць для агляду падстанцыі брыгаду электраманцёраў ці паскорыць лакалізацыю пашкоджання.

 

Сёння на тэрыторыі Гомельскай вобласці – у зоне абслугоўвання філіяла «Мазырскія электрычныя сеткі» РУП «Гомельэнерга» – ужо пастаўлена некалькі сотняў такіх прыбораў. Эксплуатацыя на працягу года не толькі дала магчымасць прадпрыемству істотна павысіць узровень бяспекі электраўстановак для насельніцтва, але і зэканоміць. Выкарыстанне ў прыладах модуля NB-IoT ад A1 дазволіла зменшыць кошт рашэння ў разы як у частцы абсталявання, якое выкарыстоўваецца, так і ў сувязі са значна меншымі штомесячнымі плацяжамі за сувязь.

 

Пасля паспяховага «пілота» праект па павышэнні бяспекі электраўстановак для насельніцтва на базе сеткі «інтэрнэту рэчаў» працягваецца.