Інжынеры А1 працягваюць работы па аднаўленні сотавай сувязі ў пацярпелых рэгіёнах Гомельскай вобласці | Навiны | Пра кампанію

Інжынеры А1 працягваюць работы па аднаўленні сотавай сувязі ў пацярпелых рэгіёнах Гомельскай вобласці

Аб кампаніі

Спецыялісты кампаніі А1 з першых гадзін пасля ўдару стыхіі распачалі працы па аднаўленні рэзервовага электрасілкавання на вышках сотавай сувязі, якія аказаліся абясточанымі пасля таго, як ураганны вецер і падзенне дрэваў пашкодзілі большасць ліній электраперадач у рэгіёне.

 

Па стане на 17 ліпеня 2024 г. сотавая сувязь адноўлена ва ўсіх раённых цэнтрах Гомельскай вобласці, а таксама забяспечана пакрыццё сотавай сувяззю ў раёне населеных пунктаў Туравічы, Новыя Навасёлкі (Каплічы), Буда Лельчыцкая, ПП «Аляксандраўка», Хамянкі (Кіраў), Славечна, ПП «Новая Рудня», Габрылееўка, Стрэшын, Рудзенка, Казловічы, Баршчэўка, Мураўчы, Прыбор, Салонае, Міцькі, Каралеўская Слабада, Парычы, Судавіца, Дворышча, Крынічны, Стрэльск, Сырод, Турцэвічы, Прудок, Касцюковічы, Слабада, Грабаў, Мураўчы, Прыбор, Новы Барсук, Старакраснае, Мазырскі НПЗ, Чыркавічы, Глушкевічы, Мілашэвічы, Стадолічы, Цыкуны, Васілевічы, Зашчэб'е, Каравацічы, што дазваляе жыхарам напоўніцу выкарыстоўваць мабільныя прылады для сувязі.

 

На тэрыторыі некаторых населеных пунктаў Калінкавіцкага, Жлобінскага, Лельчыцкага, Рэчыцкага і Мазырскага раёнаў праца вышак сотавай сувязі з прычыны адсутнасці электрасілкавання наладжаная яшчэ не ў поўным аб'ёме.

 

Па меры падачы знешняга электразабеспячэння на базавых станцыях супрацоўнікі аварыйна-аднаўленчых камандаў па плане пераводзяцца на наступныя аб'екты для забеспячэння пакрыцця сотавай сувяззю аддаленых населеных пунктаў. У цяперашні час у рамонтна-аднаўленчых работах задзейнічана 16 уласных аварыйных брыгад кампаніі, а таксама 8 дадатковых брыгад, сфарміраваных з супрацоўнікаў прыцягнутых падрадных арганізацый. Адбылася перакідка аварыйных брыгад з іншых рэгіёнаў. Работы вядуцца кругласутачна. Усе каманды працягваюць працу да поўнага аднаўлення працаздольнасці сеткі. Працягваецца ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі МНС Гомельскага рэгіёна па забеспячэнні дадатковымі сродкамі для часовага электрасілкавання базавых станцый. На гэты момант задзейнічана 29 генератараў УП «A1» і МНС.

 

Аднаўленне працаздольнасці сеткі А1 працягваецца.